ляйца́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго.

Прывязваць лейцы да аброці пры запраганні каня.

|| наз. ляйца́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

растранжы́рваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што (разм.).

Тое, што і транжырыць.

Р. грошы.

|| наз. растранжы́рванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расцяжэ́нне, -я, н.

1. гл. расцягнуць.

2. Пашкоджанне тканак (звязкі, сухажылля) моцным напружаннем, ударам, рыўком.

Р. сухажылля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расчляня́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ня́ецца; незак.

Тое, што і чляніцца.

|| наз. расчляне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшука́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Знайсціся пасля пошукаў.

|| незак. расшу́квацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. расшука́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыззё́, -я́, н., зб. (разм.).

Старое, падранае адзенне; анучы, старызна.

Затыкаць шчыліны рыззём.

|| прым. рыззёвы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самазаспакае́нне, -я, н.

Легкадумная ўпэўненасць, уяўнае заспакаенне сябе тым, што ўсё ідзе добра.

Няма падстаў для самазаспакаення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саўлада́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (спец.).

Уладаць чым-н. сумесна з кім-н.

|| наз. саўлада́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сера́ль, -я, мн. -і, -яў, м.

1. У краінах Усходу — палац султана.

2. Тое, што і гарэм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

серпента́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

Гадавальнік, у якім утрымліваюць ядавітых змей і забіраюць ад іх яд.