вы́машчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вымасціць.
2. у знач. прым. Які мае каменнае, цаглянае ці іншае пакрыццё; высланы чым‑н. Мінулася кароткая вуліца з вымашчанымі ходнікамі, драўляны ў дошках з дзіркамі мосцік праз вузка-імклівую рэчку, і .. [дзяўчаты] пайшлі алешнікам. Адамчык. А міма праязджаюць у вымашчаных палукашках, у санях-развалках, на якіх сядзяць, як хто хоча. Каліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абску́баны і абску́бены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абскубці.
2. у знач. прым. Неакуратна, дзе-нідзе з пропускамі паскубены. Валасы яе былі як абскубаныя і пасмамі прылягалі да ілба і шчок. Вітка. Стажок парадкам абскубаны — стаіць блізка ля дарогі. Навуменка. // перан. Пра абшарпанага, абдзёртага ў бойцы чалавека. [Цярэшка:] — Эх і ўрэжу ж гэтаму абскубанаму афіцэрыку. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каза́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад казаць.
2. у знач. прым. Прадказаны, суджаны. Дужа ты не жалься, дзяўчына. Твой казаны хлопец, твой сокал Паляцеў да зоркі высокай. Бічэль-Загнетава.
•••
Казаная казка гл. казка.
Не тут казана — тое, што і не тут кажучы (гл. кажучы). — Глядзі, утопішся, не тут казана, увесь двор на ямах ды калдобінах... Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змо́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад змарыць.
2. у знач. прым. Абяссілены, стомлены цяжкай работай ці якім‑н. іншым заняткам. Тлее ў глыбокай яме аганёк... Соладка храпуць змораныя паўстанцы. Чарот. З якой прыемнасцю мокрыя, змораныя людзі размясціліся ў сухой пячоры! Маўр. // Які выяўляе стомленасць. Начальнік раптам пачырванеў, яго надзьмуты і змораны твар наліўся абурэннем. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зняве́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад знявечыць.
2. у знач. прым. Пакалечаны, абязвечаны. — У бальніцы стала больш знявечаных людзей. Новікаў. Жаночае сэрца робіцца вялікае, як свет, калі яно чуе боль знявечанага дзіцяці. Чорны. // Які атрымаў значныя пашкоджанні, прыведзены ў нягоднасць (пра рэчы, прадметы). Апустошаны і знявечаны будынак школы з вокнамі, забітымі накрыж дошкамі, стаяў, як сірата. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знясі́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад знясіліць.
2. у знач. прым. Крайне стомлены, абяссілены. Знясілены арганізм. □ Ціха, асцярожна ехаў грузавік — як стомлены, знясілены конь. Пестрак. // Які сведчыць аб знясіленні; худы, слабы. Знясіленыя рукі. □ [Сотнікаў] сабраў у сабе ўсё, на што яшчэ здольна было яго знясіленае цела, і, памагаючы сабе вінтоўкай, з натугай пераступаў нагамі. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заву́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад завучыць.
2. у знач. прым. Засвоены частым паўтарэннем; прывычны. Мужчына.. дасканалым, завучаным жэстам паднёс руку да вуснаў. Асіпенка. // Штучны, няшчыры. — Добрай раніцы, Варфаламей, — з завучанай абыякавай ветлівасцю сказаў чалавек. Караткевіч.
3. у знач. наз. заву́чанае, ‑ага, н. Тое, што засвоена, вывучана. Завучанае ў дзяцінстве не забываецца і ў старасці. З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамазу́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прамазуціць.
2. у знач. прым. Насыпаны мазутай; запэцканы, замурзаны. Славік беражліва паклаў лісток паперы ў кішэню прамазучанага камбінезона. Даніленка. Бацька заўсёды намерваўся ўхапіць яго за нос сваёй чорнай прамазучанай рукой. Лынькоў. Увесь прамазучаны трактарыст падсадзіў мяне на свайго сталёвага каня, сеў побач са мною і ўзяўся за рычагі. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздзе́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раздзець.
2. у знач. прым. Без адзення; адзеты не па сезону. І я з паўгадзіны гойсала раздзетая па колкім сакавіцкім снезе, ледзь ногі не памарозіла. Лось. // Які адчувае патрэбу ў адзежы. Былі мы босы і раздзеты, Смерць вораг кры[ламі] прасцёр. Мы за Рэспубліку Саветаў Пайшлі аддаць сваё жыццё. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спа́раны 1, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад спарыць 1.
2. у знач. прым. Аб’яднаны ў пару для сумеснай працы, дзеянняў; здвоены. Па калодкі вязлі калёсы ў жыдкую гразь, пагражаюча рыпелі ў калдобінах восі, і змораныя, спараныя коні ледзь цягнулі драбінкі. Нікановіч.
•••
Спараная язда гл. язда.
спа́раны 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад спарыць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)