прыступі́цца, ‑ступлюся, ‑ступішся, ‑ступіцца; зак.

1. Наблізіцца, падысці да каго‑, чаго‑н. Толькі і дадавала прыгажосці азярцо, што ляжала ў балоце, але да яго нельга было прыступіцца ні з аднаго боку. Чарнышэвіч. Ад станцыі напрасткі да.. [коп сена] было не прыступіцца — гразкае балота. Новікаў. // Падысці, звярнуцца да каго‑н. Ціток загадаў абавязкова Параску прывесці. І калі тая сапраўды прыйшла, ён не ведаў, з якога боку да яе прыступіцца: яна і такая, яна і гэтакая. Лобан. Але старая маці баіцца прыступіцца да Зоські, бо тая пачынае злавацца ды з хаты ўцякае. Бядуля.

2. Узяцца за што‑н.; прыступіць. — А я буду рабіць тое, да чаго падручны і нават сярэдні майстар прыступіцца не адважыцца. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вілаво́дзіць ’блытаць; зводзіць з прамога шляху’; ’зблытваць справу, цягнуць яе’ (Нас.). Складаным словам стала пад уплывам народнай этымалогіі. Насовіч (Нас., 57) справядліва суадносіць яго з літ. žviluóti ’хістацца, калыхацца’, параўн. паўн.-рус. вила́вить ’хітраваць’, пск., цвяр., пецярб. вила́ ’хітрун, чалавек, які лёгка пераключаецца з адной справы на другую’. З падобным значэннем ужываецца і бел. вілавло́днік, вілаво́дніца ’хлус, спрытны чалавек, які ўжывае выкруты, хітрыкі’ (Нас.). Сюды ж вілаводны, вілаводства, вілавожанне, звілаводзіць (Нас.). Магчыма, таксама да вірла (гл.), хаця словаўтварэнне няяснае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пай 1 ’доля, якая ўносіцца ў капітал якога-н. таварыства кожным яго ўдзельнікам’ (ТСБМ); у дыялектах часцей па́йка ’тс’, таксама ’надзел зямлі’ (Сл. ПЗБ), ’шчасце, удача’ (Бяльк.). Рус. пай, укр. пай ’тс’. Запазычанне з цюрк. моў: тур., крым.-тат., тат. pai ’частка, участак, пай’ (Радлаў, 4, 1118; Міклашыч, 230; Праабражэнскі, 2, 5; Фасмер, 3, 187).

Пай 2 ’выбітае, вытаптанае месца (на лузе, у полі і інш.), паёваць ’талаваць, нішчыць’ (ТС). Няясна. Відаць, да пай 1, праз значэнне ’ўчастак зямлі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапу́да ’перашкода’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, другая частка слова генетычпа тоесная ст.-польск. pąd ’сцежка, след (звера)’ (Брукнер, 403); pęd ’рух, імкненне’; роднасныя з імі літ. spaudýti ’нацягваць’, spąstas ’пастка’, spęsti, spéndžiu ’расстаўляць пасткі’, лат. spuôsts ’пастка, сілок’. Параўн. таксама тыпалагічна падобныя ўкр. перепʼясти, перепина́ти ’працягваць што-небудзь (вяроўку, прасціну), каб перагарадзіць дарогу; перагароджваць’, перепʼя́т уста́ти ’стаць каму-небудзь на дарозе’. Да пуд 2 (< прасл. *pąd‑/*pęd‑), гл.; параўн. перапу́да ’моцны перапалох і ўцёкі з-за яго’ (Станк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скабі́ць ‘скрэбці (бульбу)’ (Мат. Гом.), магчыма, сюды ж (калі гэта не другаснае ўтварэнне) ска́біць ‘заганяць стрэмку’ (Нас., Байк. і Некр.), параўн. каш. skobʼic ‘здзіраць кару з дрэва’. Відаць, узыходзіць да прасл. *skobiti ‘скрэбці вострай прыладай’, роднаснага літ. skõbti ‘дзяўбсці, рваць, шчыпаць’, лац. scabere ‘драпаць’, ст.-в.-ням. scaban ‘тс’, ням. schaben ‘скрэбці, церці’, адносна якога выказваецца меркаванне пра яго страту ў славянскіх мовах яшчэ ў праславянскі перыяд (Варбат, Этимология–1971, 3). Гл. таксама SEK, 4, 281.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даве́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка верыць у шчырасць, праўдзівасць каго‑, чаго‑н., схільны аказваць давер’е. Ліда сустрэла настаўніка, паздароўкалася, абняла яго руку, прытулілася да яе, як даверлівае дзіця. Колас. // Які выражае давер’е. Даверлівы тон. □ Дзед прысеў каля ўнукаў, паглядзеў у іх даверлівыя вочы, пацалаваў абаіх. Пестрак. // Заснаваны на давер’і. Даверлівыя адносіны паміж людзьмі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бажо́к, бажка, м.

1. Памянш. да бог.

2. Статуэтка, якая ўвасабляе бажаство.

3. Разм. іран. Пра чалавека, які выклікае захапленне ў каго‑н. Здаралася, ля дзядзькі аказваўся прыгожы і чысценькі піжончык — гэткі бажок вуліцы..; бажок касавурыўся на дзядзькаў мех і, крывячы рот, усё адсоўваў ад яго свае райскія туфлі і штонікі. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бесстаро́нні, ‑яя, ‑яе.

Не схільны загадзя аддаваць перавагу якому‑н. боку (пры дыскусіі, спрэчцы і інш.); аб’ектыўны, нейтральны, справядлівы. Бесстаронні назіральнік. □ [Рэдактар:] — Вы [Ганна Сымонаўна] як чалавек новы ў нашым раёне, хоць і нарадзіліся тут, можаце быць чалавекам бесстароннім у адным пытанні. Дубоўка. І што кіруе ім [настаўнікам] у яго адносінах да .. [Ліды]? Бесстаронняе жаданне дапамагчы ёй? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абыхо́джанне, ‑я, н.

1. Выяўленне сваіх адносін, манера паводзін у дачыненні да каго‑н. Гэта быў дробны хлапчына, заўсёды вясёлы і просты ў абыходжанні. Брыль. Лабановіч пазіраў і проста цешыўся з яго [Анцыпіка] здольнасці ў справе абыходжання з жанчынамі. Колас.

2. Уменне карыстацца чым‑н. Выпрацоўваць у навучэнцаў навыкі ўмелага абыходжання з прыладамі вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загра́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. загра́з, ‑ла; зак.

Засесці, завязнуць у чым‑н. топкім, гразкім. Некалькі танкаў пры падыходзе да вышыні загразлі ў балоце. Мележ. Ногі бусла, калі ён сеў, загразлі па самае пер’е. Дуброўскі. // перан. Трапіўшы ў якое‑н. непрыемнае, цяжкае становішча, не знайсці сіл выбрацца з яго. Загразнуць у даўгах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)