караго́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Калектыўны танец у славянскіх народаў, удзельнікі якога з песнямі ходзяць па крузе (звычайна ўзяўшыся за рукі), а таксама ўдзельнікі такога танца.

Вадзіць к.

Кружыцца ў карагодзе.

2. Круг, утвораны людзьмі, якія ўзяліся за рукі падчас гульні, танца і пад.

Дзеці сталі ў к. вакол ёлкі.

|| прым. караго́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дроб², -у, мн. -ы, -аў, м.

Лік, прадстаўлены ў выглядзе частак адзінкі.

Бясконцы дзесятковы дроб — дроб, у запісе якога пасля коскі знаходзіцца бясконцая колькасць лічбаў.

Правільны дроб — дроб, у якім лічнік меншы за назоўнік.

Няправільны дроб — дроб, у якім лічнік большы за назоўнік.

Дзесятковы дроб — дроб, назоўнік якога з’яўляецца цэлай ступенню ліку дзесяць.

|| прым. дро́бавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пато́п, -у, м.

1. Паводле біблейскай легенды: паводка, якая за грахі людзей затапіла нібыта ўсю Зямлю.

Сусветны п.

Пасля нас хоць п.! (каб толькі нам было добра; неадабр.).

2. Разводдзе, паводка; пра многа разлітай вады дзе-н. (разм., жарт.).

У нізінах вясною — цэлы п.

Што тут за п. у вас у хаце?

|| прым. пато́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шлейф, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Доўгі падол жаночай сукенкі, які цягнецца ззаду.

2. перан. Тое, што цягнецца, сцелецца за чым-н.

Вадзяны ш. за цеплаходам.

Ш. газу.

3. Комплекс навясных і прычапных агрэгатаў да самаходнай машыны (спец.).

Ш. машын для трактара.

|| прым. шле́йфны, -ая, -ае (да 1 знач.) і шле́йфавы, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бутафо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тэатральны служачы, адказны за бутафорыю (у 1 знач.), а таксама майстар, які яе вырабляе.

|| прым. бутафо́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вадаме́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прылада для вымярэння расходу вады.

2. Вымяральная рэйка для назірання за ўзроўнем вады.

|| прым. вадаме́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вітры́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж.

Месца за акном магазіна, зашклёная шафа або скрынка для паказу розных тавараў.

Вітрыны магазінаў.

|| прым. вітры́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліхта́ршчык, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Той, хто наглядае за дзейнасцю і спраўнасцю ліхтароў (у 1 знач.).

|| ж. ліхта́ршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Афіцэрскае званне, рангам вышэйшае за званне капітана, а таксама асоба, якая носіць такое званне.

|| прым. маёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

контрга́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -га́ек, ж. (спец.).

Другая гайка, якая прыкручваецца за асноўнай для засцярогі яе ад самаадкручвання пры ўдарах, штуршках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)