ке́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Мужчынскі мяккі галаўны ўбор з казырком без аколышка. Чырвоныя хустачкі дзяўчат мяшаліся з хлапцоўскімі шапкамі розных гатункаў, пачынаючы гарадскімі кепкамі і канчаючы самадзельнымі саламянымі брылямі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жураві́ны, ‑він; адз. журавіна, ‑ы, ж.

1. Ягадная вечназялёная расліна сямейства бруснічных, якая расце на мохавых балотах.

2. зб. Чырвоныя кіслыя ягады гэтай расліны. На бліжнім балоце жанчыны збіраюць журавіны і брусніцы — восеньскія ягады. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́дачнік, ‑а, м.

Той, хто нясе каравульную службу ў будцы, жыве ў каравульнай, чыгуначнай будцы. Ідзе Сцёпка,.. мінае чырвоныя домікі будачнікаў, пераезды. Колас. // У дарэвалюцыйнай Расіі — паліцыянт, які глядзеў за парадкам на вуліцы, знаходзячыся ў будцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

талья́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Аднарадны рускі гармонік. Музыка не спяшаючыся сеў, закінуў нагу на нагу, збіў на левае вуха шапку-вушанку, падміргнуў Пецю і шырока расцягнуў чырвоныя мяхі тальянкі. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чырванашчо́кі, ‑ая, ‑ае.

У якога ружовыя, чырвоныя шчокі. — Панна Марына! Папрасіце вы: можа на вашу просьбу госць зверне ўвагу, — звярнулася да дзяўчыны жандарыха, чырванашчокая, дабрадушная жанчына. Колас. З класаў навыперадкі пачалі выбягаць хлапчукі, чырванашчокія, вясёлыя. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драбне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца драбнейшым па велічыні, змяншацца ў памерах. Лес драбнее. □ Тройка між тым ад’язджала ўсё далей, драбнела і нарэшце зусім знікла. Лупсякоў. Дождж драбнеў, далёка над ракой успыхвалі чырвоныя, што ноччу, сполахі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зляце́цца, ‑ціцца; ‑цімся, ‑ціцеся; зак.

Прыляцець у адно месца з розных бакоў (пра ўсіх, многіх). І матылькі зляцеліся, Чырвоныя, У крапінку. Астрэйка. // перан. Разм. Сабрацца разам адусюль (пра ўсіх, многіх). Сябры зляцеліся адразу Да дрэў альховага ляска. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяссо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які праводзіцца без сну. Ніна Андрэеўна глядзела на.. [мужаў] засмучаны абветраны твар, на чырвоныя ад бяссонных начэй вочы. Якімовіч. // Які не спіць, не хоча спаць. — Няма на цябе ўгамону, бяссонны, — няласкава сустракае.. [свякруха] таго, хто ўвайшоў. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лапту́ха ’пухір на целе’ (Касп.), рус. пск., цвяр., наўг., алан. ’высыпка на целе пры воспе, адры, вятранцы; воспа, адзёр’, ’воспіны на твары’. Бел.-рус. ізалекса. Параўн. яшчэ рус. наўг., пск., пенз., ёкаў., прэйл., тарт. латушка, латушка ’адзёр’, лаптычырвоныя плямы і пісягі на целе’ (Даль, Б. м.). Генетычна звязана з лапта, лапата < прасл. !!!аръ!!!а < балт. /ар- (> літ. lapas, лат. lapa ’ліст’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак.

Разм. (звычайна са словамі «многа», «доўга» і пад. і з адмоўем «не»). Паваяваць некаторы час. [Юзік:] — Вось белякам і крута прыходзіцца. Спераду — чырвоныя, ззаду — партызаны. Нябось, доўга не наваююць. І гарматы замежныя не памогуць... Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)