Зява́ць ’міжвольна ўдыхаць паветра’. Рус. зева́ть, укр. зіва́ти, польск. ziewać, н.-луж. zewaś, чэш. zivati, славац. zívať ’тс’, славен. zę̋vati ’трымаць вусны адкрытымі, крычаць’, серб.-харв. зе́вати ’трымаць вусны адкрытымі, зяваць’, ’ззяць’. Ц.-слав. зѣвнѫти. Ст.-рус. зѣвати (XVIII ст.). Ад і.-е. *gʼhēi‑ ’быць пустым’ > прасл. *zě‑ з дадаткам дзеяслоўнага ітэратыўнага суф. ‑va‑: zěvati. Пра корань гл. ззяць 1. Слав. слова мае балт. адпаведнікі: літ. žióvauti, лат. žàvât ’ззяць, зяваць’ (лат. ž не тлумачаць Мюленбах-Эндзелін, 4, 798 і 795; Фрэнкель, 1312; Траўтман, 368). Фасмер, 2, 91. Шанскі (2, З, 84) тлумачыць зевать ад зев (гл. зеў).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
банк, ‑а, м.
1. а) У СССР — дзяржаўная ўстанова, якая ў адпаведнасці з народнагаспадарчым планам ажыццяўляе крэдытаванне дзейнасці прадпрыемстваў і фінансаванне капіталаўкладанняў, арганізуе безнаяўныя грашовыя разлікі паміж прадпрыемствамі і гаспадарчымі органамі і цэнтралізаваны зварот наяўных грошай. Дзяржаўны банк БССР. Камунальны банк. Інвестыцыйны банк. Міжнародны банк эканамічнага супрацоўніцтва; б) у капіталістычных краінах — фінансавая ўстанова, якая канцэнтруе пазыковы капітал і дае яго ў распараджэнне капіталістаў для атрымання прыбытку і звышпрыбытку.
2. У картачнай гульні — пэўная сума грошай, пастаўленая на кон. Сарваць банк.
•••
Трымаць банк гл. трымаць.
[Фр. banque з іт.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Ста́віцца зваротны дзеяслоў да ставіць (гл.) ‘паўставаць, настройвацца супраць каго-небудзь’, ‘цягнуцца, старацца зраўняцца ў частаванні з багатымі’ (Нас.). Другое значэнне з польск. stawiać się ‘трымаць сябе задзірліва, абуральна; казырацца, задавацца’, stawiać się na równi ‘ставіць сябе нароўні з кім-небудзь’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
аму́р, ‑а, м.
У рымскай міфалогіі — бог кахання, якога малявалі ў выглядзе малога хлопчыка з лукам і стрэламі. [Лукавіцын] умеў трымаць сэрца сваё на аброці, прыкрываючы яго ў патрэбныя моманты панцырам практычнага розуму ад небяспечных стрэл амура. Крапіва.
[Фр. Amour — ад лац. Amor.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Натальмаху́ ’няёмка, нязручна’: Ехаў натальмаху (Сцяшк. Сл.), трымаць натальмаху ’не датыкаючыся (да чаго-небудзь)’ (Сцяц.). Няясна, магчыма да тыльма ’бабка ў каня’, на тальмах (ехаць) ’ледзь трымаючыся (ехаць)’, параўн. (ехаць) на запятках ’прычапіўшыся ззаду (ехаць)’; або да польск. дыял. tylma ’ледзве, амаль’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
по́рах, ‑у, м.
1. Выбуховае рэчыва, якое ўжываецца для вырабу зарадаў агнястрэльнай зброі. Ёсць што бараніць нам і чым бараніцца, Скала непрыступная наша граніца, І пораху хопіць у нас, і свінц[у]. Крапіва.
2. Разм. Пра вельмі жвавага, рухавага чалавека; пра вельмі запальчывага чалавека. Сярод .. [незадаволеных] быў Апанас Хмель, чалавек нецярплівы, словам — іскра, порах. Пестрак.
•••
Бяздымны порах — порах, які гарыць без дыму.
Дымны порах — выбуховая сумесь з салетры, серы і драўніннага вугалю.
Бочка з порахам гл. бочка.
Не нюхаць пораху гл. нюхаць.
Не хапае пораху гл. хапаць.
Пахне порахам гл. пахнуць.
Трымаць порах сухім гл. трымаць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
колпа́к в разн. знач. каўпа́к, -ка́ м.;
дура́цкий колпа́к бла́зенскі каўпа́к;
◊
держа́ть под стеклянны́м колпако́м трыма́ць пад шкляны́м каўпако́м.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
адыхо́длівы, ‑ая, ‑ае.
Здольны хутка забываць крыўду, супакойвацца пасля гневу, злосці. Адыходлівае сэрца. □ Бацька ў злосці быў чалавек не зацяты — наадварот, вельмі адыходлівы. Сабаленка. Працаваць трэба было разам, ды Шаліма і не ўмеў доўга трымаць злосці, быў на дзіва адыходлівы. Асіпенка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
а́рышт, ‑у, М ‑шце, м.
1. Узяцце пад варту; пазбаўленне волі. Трымаць пад арыштам. Зняць арышт. Пазбегнуць арышту.
2. Забарона распараджацца чым‑н., якая накладаецца судовымі органамі. Арышт маёмасці. Накласці арышт на маёмасць.
•••
Дамашні арышт — знаходжанне пад вартай у сябе дома.
[Ням. Arrest.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
дзяржа́ць, ‑жу́, ‑жы́ш, ‑жы́ць; незак., каго-што.
Трымаць. — Таксама мне гаспадар, — гаворыць старшы конюх Ячны. — Што дзе дзяржыць, там і кіне. Брыль. — Павінны мы моцна дзяржаць у руках тое, чым мы моцныя. Чорны. — Дзяржыце гэтага малайца! — паказвае пагранічнік на Гудзілку. Колас.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)