панто́граф, ‑а, м.
Спец.
1. Прылада для капіравання чарцяжоў, планаў і пад. у другім, звычайна больш дробным маштабе.
2. Рухомы токапрыёмнік на даху электравоза або маторнага вагона для зняцця току з кантактнага проваду.
[Ад грэч. pan (pantos) — усё і gráphō — пішу.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
застаро́нак, ‑нка, м.
Адгароджанае ад току месца ў гумне для складвання снапоў, саломы, мякіны. Першая капа нарэшце абмалочана. Мы ставіш цапы, вытрасаем акалот, скідваем яго ў застаронак. Асіпенка. Ганна адгрэбла к застаронку мякіну. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дро́сель, ‑я, м.
1. Прыстасаванне ў выглядзе клапана, засланкі для рэгулявання ціску і расходу вадкасці, пары або газу.
2. Шпуля з меднага дроту, якая мае вялікае індуктыўнае супраціўленне і служыць для рэгулявання сілы току ў электрычным ланцугу.
[Ням. Drossel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інду́кцыя, -і, ж. (спец.)
1. Спосаб разважання і метад даследавання ад прыватных фактаў да агульных вывадаў; проціл. дэдукцыя (кніжн.).
2. Узбуджэнне электрычнага току ў якім-н. правадніку пры руху яго ў магнітным полі або пры змяненні вакол яго магнітнага поля.
3. Узаемадзеянне працэсаў узбуджэння і тармажэння ў нервовай сістэме, пры якім узнікненне аднаго працэсу выклікае развіццё другога, процілеглага.
Закон узаемнай індукцыі нервовых працэсаў.
|| прым. індукцы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
батарэ́я, -і, мн. -і, -рэ́й, ж.
1. Артылерыйскае тактычнае падраздзяленне, якое складаецца з некалькіх гармат, а таксама пазіцыя, якую займае такое падраздзяленне.
Мінамётная б.
2. Аб’яднанне некалькіх аднатыпных прылад, прыстасаванняў у адзіную сістэму для эфектыўнага дзеяння.
Б. акумулятараў.
3. Сукупнасць злучаных паміж сабой крыніц току, энергіі.
Сонечная б.
|| памянш. батарэ́йка, -і, ДМ -рэ́йцы, мн. -і, -рэ́ек, ж. (да 3 знач.).
|| прым. батарэ́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тхаць, ‑ае; безас. незак., чым.
Разм. Патыхаць, несці, веяць чым‑н. Было тут зацішна, але холадна: сцюдзёнасцю тхала ад настылага току, скразнякі гулялі пад страхой. М. Стральцоў. Васілінка з маці пераступаюць парог хаты. Тхае прэлымі анучамі, нечым кіслым. Ус.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
То́ка ’толькі’ (Мат. Маг., Жд. 2, Жд. 3), сюды ж, відаць, ты́ко ’тс’ (астрав., трак., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. ті́ко, тіку ’тс’, рус. дыял. то́ко ’тс’, харв. дыял. tȍko, tȕku, старое tuko ’тс’, балг. то́ку, дыял. то́ко, ту́ку ’тс’, макед. туку, дыял. токо ’тс’. Разглядаецца як вынік спрашчэння або кантамінацыі ў асобных славянскіх мовах зыходнага *toli, пашыранага часціцай *‑ko (ESSj SG, 2, 681), гл. толькі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вольт 1, ‑а, М ‑льце, м.
Адзінка вымярэння напружання электрычнага току.
[Ад уласн. імя.]
вольт 2, ‑а, М ‑льце, м.
Спец.
1. Круг, утвораны крутым паваротам каня пры верхавой яздзе на манежы. // Круты паварот каня пры манежнай яздзе.
2. Ухіленне ад удару праціўніка ў час фехтавання.
[Фр. volte.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́вад, ‑у, М ‑дзе; мн. правады, ‑оў; м.
Металічны шнур, дрот для перадачы электрычнага току. Электрычны провад. Тэлефонны провад. Провад высокага напружання. // Лінія тэлефоннай або тэлеграфнай сувязі. «Што табе трэба, дзяўчынка?» — спыталі з другога канца проваду. Хомчанка. Пяюць правады на высокіх слупах. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Такаўня́, тукуўня́, тъкаўня́ ’ток (глінабітная пляцоўка)’ (полац., ушац., віц., віл., маладз., кругл., бярэз., ЛА, 4; Мат. Гом.), ’нямшоны, халодны канец току ў адрозненне ад імшонай асеці’ (полац., Нар. лекс.), ’ток, дол, выбіты глінай’ (Барад.), тако́ўня ’трохсценная прыбудоўка да ёўні’ (Касп.), токовня ’будынак для прасушвання і малацьбы снапоў’ (барыс., Яшк. Мясц.). Укр. чарніг. тако́вня ’памяшканне для малацьбы’, рус. токовня́ ’тс’. Да ток 2 (гл.); аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 63, 172.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)