улу́с, ‑а, м.

1. Уладанне мангольскага хана на тэрыторыі Цэнтральнай Азіі і Усходняй Еўропы.

2. Пасяленне, стойбішча ў народаў Цэнтральнай і Сярэдняй Азіі, Сібіры і ў калмыкаў.

3. У Якуціі да 1926 г. — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, якая адпавядала раёну.

[Манг.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паляндві́ца ’мяса вышэйшага гатунку з сярэдняй часткі свіной тушы каля хрыбта, якое вэндзяць або вяляць’ (ТСБМ), поленві́ца, полені́ца, полендры́ца, полембі́цы (ТС), палямбі́ца (Сцяшк. МГ, З нар. сл.), паляндві́ца, палендві́ца, палянгві́ца, палямбі́ца, палендры́ца, паляндры́ца, паляні́ца (Сл. ПЗБ), палэ́бніца, полэ́бныця (Сл. Брэс.). З польск. polędwica ’тс’, як і рус. полендви́ца (гл. Фасмер, 3, 308), якое ад lędźwie мн. л. ’бёдра’ (гл. лядзвя) (Брукнер, 297; Бернекер, 1, 705 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туго́шына ‘непраходнае балота ў лесе’ (Яўс.). Няясна; магчыма, мікратапонім мясцовага паходжання. Відаць, роднаснае ст.-цюрк. tuɣ ‘перашкода, завал, запруда’. Параўн. таксама ўкр. (рус. і бел.ЕСУМ, 5, 667) туга́й ‘саланчаковая раўніна’, туга́ї ‘густыя зараснікі на берагах рэчак і азёраў у пустынях і паўпустынях Сярэдняй Азіі’, татар. тугай ‘лука, абалона’, кірг. ‘зараснік маладога кустоўя, змешанага з чаротам і трыснягом у абалонах рэк, на балоцістых мясцінах’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

та́ры, нескл., ж.

Мнагаструнны шчыпковы музычны інструмент, пашыраны на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. Гаварылі зурны, і гудзелі тары, І стаяў у песнях Ардашат. Броўка. Звон зурны, і чанура, і тары, Што ў сугучнасць зліліся адну, Павялічваюць сэрца ўдары... Гурло.

[Грузінскае tari.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спардэ́к, ‑а, м.

Верхняя лёгкая палуба на трохпалубных суднах 19 і пачатку 20 стст. або палуба сярэдняй надбудовы на суднах сучаснай канструкцыі. [Лорда] можна было бачыць на спардэку, дзе ён раз і другі, нягледзячы ні на якое надвор’е, акуратна пахаджваў паўз абодва барты. Лынькоў.

[Англ. spar-deck.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уры́ўкамі, прысл.

Час ад часу, нерэгулярна. З-за шырокага дзядзінца ўрыўкамі даляталі да нас развясёлыя.. гукі гармоніка. Нікановіч. [Некаторыя вучні] таксама вучыліся ўрыўкамі, прапускалі заняткі. Колас. // Адрываючыся ад якіх‑н. спраў, прыхваткамі. [Вера] ўрыўкамі між вучобай у сярэдняй школе дапамагала паддойваць кароў сваёй цётцы. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

велічыня́, -і́; мн. велічы́ні і (з ліч. 2, 3, 4) велічыні́; -чы́нь, ж.

1. Памер, аб’ём, працягласць чаго-н.

Стол сярэдняй велічыні.

Змераць велічыню пакоя.

2. Колькасць чаго-н.; сума; лік.

В. зарплаты.

В. асігнаванняў.

3. Усё тое, што можна вымераць, злічыць (спец.).

Пастаянная в.

Бясконца малая в.

Роўныя велічыні.

4. перан., толькі адз. Пра чалавека, выдатнага ў якой-н. галіне дзейнасці.

Ён сусветная в. ў навуцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сярэдне... (а таксама сярэдня...).

Першая састаўная частка складаных слоў, са знач.:

1) сярэдні (у 2 знач.), напр.: сярэднеарыфметычны, сярэднестатыстычны;

2) які знаходзіцца ў сярэдзіне, сярэдні (у 1 знач.), напр.: сярэднебеларускі, сярэднепралётны, сярэднетаежны;

3) сярэдні (у 3 знач.), напр.: сярэднепаспяваючы, сярэднеўкормлены, сярэднеўспрыімлівы;

4) які з’яўляецца сярэднім у жыцці, гісторыі, развіцці чаго-н., напр.: сярэдневяковы, сярэднепалеалітычны, сярэднечацвярцічны;

5) які мае адносіны да сярэдняй адукацыі, напр.: сярэднемедыцынскі, сярэднетэхнічны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паляндві́ца, ‑ы, ж.

Мяса вышэйшага сорту з сярэдняй часткі свіной тушы каля хрыбта, якое вэндзяць або вяляць. Тым часам на стале з’явіліся відэльцы, нажы і талеркі і следам паплылі сакаўныя вэнджаныя кілбасы, цэлая талерка па-мастацку нарэзаных скрылікаў паляндвіцы, чырвоных, як пялёсткі вяргіні. Колас.

[Польск. polędwica.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кваліфіка́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. кваліфікаваць.

2. Ступень годнасці, падрыхтаванасці да якой‑н. працы. Рабочы сярэдняй кваліфікацыі. Спецыяліст высокай кваліфікацыі. Павышаць кваліфікацыю.

3. Прафесія, спецыяльнасць. Набыць кваліфікацыю. □ Каб добра, якасна будаваць, трэба, каб у брыгадзе былі людзі некалькіх кваліфікацый: цесляры, муляры, тынкоўшчыкі. Кулакоўскі.

[Ад лац. qualis — якой якасці і facere — рабіць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)