мілья́рдны в разн. знач. миллиа́рдный;

~ная ча́стка — миллиа́рдная часть;

~ныя сро́дкі — миллиа́рдные сре́дства

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сікура́цыя ‘грашовыя сродкі, атрыманыя за страхоўку маёмасці’ (Сцяшк.). Запазычанне з польск. sekuracyja ‘страхаванне’ < asekuracyja, якое з лац. ad ‘да’ і securus ‘трывалы’ (Варш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лікві́дны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які лёгка рэалізуецца, ператвараецца ў наяўныя грошы. Ліквідныя сродкі.

[Ад лац. liquidus — рэдкі, цякучы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недавы́карыстаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выкарыстаць недастаткова, не поўнасцю. Недавыкарыстаць адпушчаныя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацьглі́ставы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з, глістамі, для знішчэння, глістоў. Супрацьгліставыя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацьзапале́нчы, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для лячэння запаленняў, засцерагае ад запаленняў. Супрацьзапаленчыя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацьпажа́рны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для папярэджання або тушэння пажару. Супрацьпажарныя мерапрыемствы. Супрацьпажарныя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́даткаваць, -кую, -куеш, -куе; -куй; -каваны; зак., што.

Зрасходаваць, патраціць.

В. грошы на будаўніцтва.

В. усе сродкі.

|| незак. выдатко́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. выдатко́ўванне, -я, н.

|| наз. выдаткава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

авуа́ры, ‑аў; адз. няма.

Спец.

1. Грашовыя сродкі, чэкі, вэксалі, акрэдытывы, якімі ўтвараюцца плацяжы і пагашаюцца абавязацельствы.

2. Сродкі банка ў замежнай валюце на яго рахунках у замежных банках.

3. Уклады прыватных асоб і арганізацыя ў банках.

[Фр. avoir — набытак, маёмасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прызна́чыць, прызнача́ць ’загадзя намеціць’, ’назначыць; устанавіць’, ’намеціць, зрабіць метку’ (Нас., Байк. і Некр., ТСБМ, ПСл), ’адпусціць (сродкі)’ (ашм., Сл. ПЗБ). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад знак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)