легкавы́, ‑ая, ‑ое.

Прызначаны для перавозкі невялікай колькасці пасажыраў, ручнога багажу. Легкавы аўтамабіль. □ Па шашы праляцела адна за адной некалькі легкавых машын. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лесаво́з, ‑а, м.

Від транспарту (аўтамабіль, судна) для перавозкі лесу (у 2 знач.). Сумёты раскінуўшы ў гонкім бары, Вядзе лесавозы бульдозер. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цягло́, -а́, н.

1. У Рускай дзяржаве 15—18 стст.: дзяржаўная павіннасць сялян і пасадскіх людзей.

2. Адзінка абкладання павіннасцямі ў прыгоннай гаспадарцы ў 18—19 стст.

3. зб. Рабочая жывёла для цягі, для перавозкі чаго-н.

|| прым. цяглавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шала́нда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ла́нд і -аў, ж.

1. Невялікая несамаходная з мелкай пасадкай баржа для пагрузкі і разгрузкі суднаў, для перавозкі грунту з землечарпальных снарадаў.

2. На Чорным моры: парусная пласкадонная рыбацкая лодка.

|| прым. шала́ндны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загрузі́цца, ‑гружуся, ‑грузішся, ‑грузіцца; зак.

1. Прыняць прызначаную колькасць грузу для перавозкі. Машыны загрузіліся зернем.

2. перан. Узяць на сябе якія‑н. абавязкі. Загрузіцца работай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяглавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Гіст. Абкладзены цяглом. Цяглавая гаспадарка.

2. Прызначаны для цягі, перавозкі чаго‑н. [Васіль] перакінуў на перавозку снапоў амаль усю цяглавую сілу. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяжкаво́з, ‑а, м.

Парода рабочых коней, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі вялікіх грузаў; ламавік. Запрэжаныя па чатыры і тры пары цяжкавозы, напнуўшыся, цягнулі рознакаліберныя гарматы. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Та́нкер ’судна для перавозкі вадкіх грузаў’ (ТСБМ, БРС). Праз рус. та́нкер з англ. tanker ’наліўное судна’ ад tank ’рэзервуар, цыстэрна’ (гл. танк).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

авіятра́нспарт, ‑а і ‑у, М ‑рце, м.

1. ‑а. Ваенны карабель для перавозкі самалётаў без узлётнай палубы.

2. ‑у. Сродкі перавозу паветраным шляхам пасажыраў, грузаў, пошты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Расшво́рка, расшаво́рка, рашво́рка ’доўгі брусок, што злучае заднюю вось з перадком’, ’від калёс для перавозкі доўгіх дроў’ (Сцяц.; в.-дзв., Шатал.). Да рашворка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)