перавы́хаваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Выхаванном прывіць каму‑н. новыя звычкі, погляды, нормы паводзін і пад. Перавыхаваць недысцыплінаванага вучня. □ Сапраўды цудадзейнаю сілай валодае рэвалюцыя, калі яна здольна перавыхаваць людзей ва ўзросце Сымона. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мало́йчык, ‑а, м.
1. Уст. і нар.-паэт. Малады чалавек, хлопец; маладзец (у 1 знач.).
2. Пагард. Чалавек амаральных паводзін, які заслугоўвае асуджэння. Уварваўшыся ў вёску, эсэсаўскія малойчыкі без разбору забівалі старых, жанчын, дзяцей. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
элемента́рны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да элементаў (у 5 знач.).
Э. састаў рэчыва.
2. Пачатковы, які датычыцца асноў чаго-н., асноўны, самы неабходны.
Элементарная фізіка.
Элементарныя веды.
3. перан. Нескладаны, прасцейшы, такі, які павінен быць вядомы кожнаму.
Элементарныя пытанні правапісу.
Элементарныя правілы паводзін.
4. перан. Спрошчаны, павярхоўны, абмежаваны.
Элементарная схема.
|| наз. элемента́рнасць, -і, ж. (да 3 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Та́ктыка ’майстэрства падрыхтоўкі і вядзення бою, змагання; лінія паводзін’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), такты́чны ’звязаны з правядзеннем бою, барацьбы’ (ТСБМ). Праз польск. taktyka, taktyczny з ням. Taktik або франц. tactique з тым жа значэннем з лац. tactica (ars), грэч. τακτικός, ‑η (τέχνη)/τάξις ’строй, лад’ (Фасмер, 4, 13).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ана́рхія, ‑і, ж.
Такі стан грамадства, калі няма арганізаванай улады, законаў, абавязковых нормаў паводзін. // Адсутнасць планавай арганізацыі. Анархія вытворчасці. // Разм. Безуладдзе; беспарадак; хаос. [Бярозін:] У яго [Дулебы] зоне ўсе камбрыгі падпарадкоўваюцца яму, усякая анархія будзе строга карацца. Шчарбатаў.
[Грэч. anarchia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суб’екты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены аб’ектыўнасці, аднабаковы; уласцівы толькі дадзенай асобе. Суб’ектыўны метад у філасофіі. Суб’ектыўная ацэнка.
2. Які мае адносіны да суб’екта, чалавека, да яго асобы, дзеяння, паводзін. Суб’ектыўныя прычыны. Суб’ектыўныя перажыванні. // Прадузяты, знарочысты. Суб’ектыўныя адносіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
халаднава́тасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць халаднаватага.
2. перан. Раўнадушныя, бясстрасныя адносіны да каго‑, чаго‑н. Стрыманасць, халаднаватасць — як нейкі абавязковы закон паводзін. Адносін да ўсіх. Ад чаго гэта? Ад апаскі, што прастата, ветлівасць шкодзіць сур’ёзнасці, пільнасці?.. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́дэкс, ‑а, м.
1. Сістэматызаваны звод законаў якой‑н. адной галіны права. Крымінальны кодэкс. Грамадзянскі кодэкс.
2. перан.; чаго або які. Сукупнасць асноўных прынцыпаў, правіл паводзін, поглядаў. Маральны кодэкс будаўніка камунізма.
3. Старадаўні рукапіс у пераплёце. Пергаментны кодэкс.
[Ад лац. codex — кніга.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́брыкі, ‑аў; адз. выбрык, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выбрыкваць — выбрыкнуць.
2. Разм. Нечаканыя ўчынкі, якія супярэчаць агульным правілам паводзін. [Сямён:] — Несумненна, гэта хлапецкі выбрык, гэта азначае: што хачу, тое і скажу, ніхто мне не ўказчык. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́віла, -а, мн. -ы, -віл і -аў, н.
1. Палажэнне, якое выражае заканамернасць, пастаянныя суадносіны якіх-н. з’яў.
Граматычныя правілы.
Па ўсіх правілах (так, як трэба; разм.).
2. звычайна мн. Пастанова, палажэнне, якія абавязваюць захоўваць пэўны парадак пры выкананні чаго-н.
Правілы вулічнага руху.
Правілы ўнутранага распарадку.
3. Склад думак, норма паводзін, прывычка.
Чалавек строгіх правіл.
Узяць сабе што-н. за п.
◊
Як правіла — звычайна, найчасцей.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)