прысло́ўе¹, -я, мн. -і, -яў, н.

У граматыцы: нязменная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння, стану або якасці, напр.: цёпла, гучна, там, заўсёды.

|| прым. прысло́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палата́льнасць, ‑і, ж.

Спец. Наяўнасць змякчэння гукаў мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прано́нс, ‑у, м.

Асаблівасці гукавой сістэмы французскай мовы.

[Ад фр. prononcer — вымаўляць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эўфуі́зм, ‑у, м.

Штучны, манерны, напышлівы стыль мовы.

[Англ. euphuism ад грэч. euphyes — высакародны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палані́зм, ‑у, м.

Слова або выраз, запазычаныя з польскай мовы. У сучаснай беларускай літаратурнай мове параўнаўча невялікая колькасць паланізмаў, г. зн. слоў, запазычаных з польскай мовы. Юргелевіч.

[Ад новілац. polonus — польскі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лацінаамерыка́нцы, -аў, адз. -ка́нец, -ка́нца, м.

Насельніцтва Лацінскай Амерыкі.

|| ж. лацінаамерыка́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. лацінаамерыка́нскі, -ая, -ае.

Лацінаамерыканскія краіны.

Л. варыянт іспанскай мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мето́дыка, -і, ДМ -дыцы, мн. -і, -дык, ж.

Сукупнасць метадаў практычнага выканання чаго-н., а таксама навука аб метадах навучання.

М. беларускай мовы.

|| прым. метады́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сістэ́мны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сістэмы, з’яўляецца сістэмай. Сістэмны падыход. Сістэмны характар мовы. □ Марфалагічныя запазычанні менш сістэмныя і сустракаюцца радзей, чым фанетычныя. Гіст. бел. літ. мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гукаспалучэ́нне, ‑я, н.

Спалучэнне гукаў мовы або музычных гукаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глаго́ліца, ‑ы, ж.

Адна з дзвюх азбук стараславянскай мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)