пладаві́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які дае многа пладоў (у 1 знач.). Каб была пладавітай зямля, Каб гарэлі зарніцы над краем, Каб радзіма мая расцвіла Багацейшым у свеце ўраджаем, Мы сабралі палоскі-шнуры У адно, у шырокае поле. Астрэйка. // Які хутка размнажаецца, нараджае вялікае патомства. Трусы вельмі пладавітыя.

2. перан. Які напісаў многа мастацкіх ці навуковых твораў. Прынамсі, у галіне, у якой ён [Шчакаціхін] працаваў, Беларусь таго часу не мела больш пладавітага і больш самаадданага працаўніка. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уду́шлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які выклікае ўдушша. Удушлівыя газы. // Які спірае дыханне, робіць яго цяжкім. Удушлівае паветра. □ Ахуталі ўсе бастыёны Агонь і ўдушлівы дым. Бачыла. Па густым і ўдушлівым паху канапель Багдан адчуў, што падыходзіць да Гугелевага агарода. Кулакоўскі. // перан. Які гняце, прыгнятае. Час, калі Мікалай Шчакаціхін пераступіў парог Маскоўскага універсітэта, быў навальнічна ўдушлівы. Ліс.

2. Такі, як пры ўдушшы. Усю зіму ледзь не ўсе палітвязні мелі хранічную прастуду і ўдушлівы кашаль. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́ршасны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн.

1. Які з’яўляецца першай, зыходнай ступенню чаго‑н.; першапачатковы. Матэрыя — першасная, свядомасць — другасная. Першасная абмотка трансфарматара. Першаснае значэнне слова. □ Будынак.. царквы неаднаразова перабудоўваўся і рамантаваўся, і даследчыку прыйшлося карпатліва ўстанаўліваць першасны варыянт яго. Ліс. // у знач. наз. пе́ршаснае, ‑ага, н. Першааснова, сутнасць чаго‑н. Ды той «халодны» разлік амаль ніколі не забіваў «цеплыні» пачуццёвага — першаснага ў паэзіі. Лойка.

2. Які ўзнікае, утвараецца на першай, пачатковай стадыі чаго‑н. Першасныя крышталічныя пароды. Першасныя солі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карані́цца, ‑ніцца; незак.

1. Пускаць карані, урастаць каранямі. Дрэва галініцца і караніцца.

2. Мець сваёй асновай, прычынай што‑н.; адбывацца, здарацца ад чаго‑н. Іменна такія бязвольныя чалавечкі, баязліўцы, абывацелі — тая пажыўная глеба, у якой караняцца воўчыя грыбы накшталт Дзерваеда. «ЛіМ». Ці гэта быў вынік звычайнага крызісу, нярэдка характэрнага маладосці пад час выбару шляху, ці прычыны караніліся ў нечым іншым, цяжка сказаць. Ліс.

3. Моцна трымацца, знаходзіцца ў кім‑, чым‑н. Моцна каранілася ў свядомасці людзей думка аб немагчымасці барацьбы з балотамі. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

Збірацца ажыццявіць якое‑н. дзеянне; намервацца. Як толькі я мерыўся ісці, Усцім заступаў мне дарогу, затрымліваў, пытаючыся пра розныя рэчы. Сабаленка. Ліс поўз на жываце, выцягнуўшы галаву, нібы мерыўся раптоўна скочыць на свайго праціўніка. Ваданосаў. // Разм. Імкнуцца заняць якое‑н. становішча, пасаду; меціць. — Вось твой Васіль дык маладзец, — І ў далоні пляснула, — Ён, кажуць, мерыцца ў зяці Да старшыні, да Яснага? Ставер. Падмятальнік стаяў у натоўпе ля хлопца, што мерыўся быць за старшыню сходу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.

1. Незак. да парваць (у 5 знач.).

2. Настойліва вабіць, заманьваць куды‑н. З якой незвычайнай сілай парываюць .. [старасвецкія шляхі Беларусі] да сябе і як моцна дакранаюцца да струн душы! Колас. / у безас. ужыв. Паходню парывала неадкладна зайсці да Кудзіных — хоць бы яны дазналіся пра яго прыезд. Хадкевіч. // Узрушаць, хваляваць. І ўстануць з’явы, як жывыя, Малюнкі сэрцу дарагія, І моцна душу парываюць. Колас. Праз колькі дзесяткаў год ужо гучалі .. [словы Купалы], узрушалі, парывалі не адно сэрца. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́шкі ’гара, насціл над хлявом, у адрыне для сена або саломы’ (БРС, Бяльк., Шат., Касп., Гарэц., Янк. II, Бес., Бір. дыс., Шушк., Інстр. II, Тарнацкі, Studia, Ліс., Сцяшк., З нар. сл.); ’узвышанае месца, якое робіцца пад столлю хаты для сушкі рэчаў’ (Нас.); ’палаткі’ (Шн., 2); ’месца, дзе садзяцца куры’ (Інстр. III). Рус. вы́шка ’вышкі’, вы́шкі ’верхні этаж у доме’, вы́шкі ’паліца (над дзвярамі) у адрыне’; ’палаткі’, укр. ви́шка, ви́шки ’вышкі’ (паўн.-укр.; гл. Бел.-укр. ізал., 22), польск. wyszka ’высокае месца ў хаце, паліца’, дыял. wyszki ’вышкі’, славац. vyška ’камора, кладоўка над хатай або пабудаваная асобна’. Ад асновы выш‑ (параўн. вышка) з дапамогай суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ро́шчына, ‑ы, ж.

1. Негустое цеста на дражджах або з закваскай, якое пасля замешваюць. Вярнуўся мужык у хату. Глядзіць, аж тут замест яго рабая свіння гаспадарыць: рассыпала муку, з’ела рошчыну і сагнала квактуху з рэшата. Якімовіч. [Маша] раскрыла дзежку, удыхнула прыемны, кіслы пах рошчыны. Шамякін.

2. Цэментны, будаўнічы раствор. Машына за машынай ідуць грузавікі з цэглай, рошчынай, бэлькамі. Гарбук. Пасля работы, нават не памыўшы заляпанага рошчынай твару, ён пабег ва ўпраўленне трэста. Асіпенка. Кладка скрозь вельмі трывалая, з тонкімі швамі вапнавай рошчыны і роўнай апрацоўкай паверхні. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імяні́ны, ‑нін; адз. няма.

У католікаў і праваслаўных — асабістае штогадовае свята каго‑н., якое выпадае на той дзень, калі царква адзначае памяць аднайменнага святога. Ёсель хоць і быў непісьменны, але вёў строгі рэестр імянін і ўсіх сямейных свят у Панямонні. Колас. Сваю любоў і глыбокую пашану да мэтра, настаўніка і дэкана студэнты праявілі на ўсю паўнату маладых сэрцаў, калі адзначалі імяніны прафесара Ф. Рушчыца. Ліс. // Разм. Дзень нараджэння. У мяне, дарэчы, імяніны: Заўтра стукне роўна... дваццаць год! Гілевіч. // Святкаванне, бяседа з гэтай нагоды, у гонар гэтага дня. Справіць імяніны. Запрасіць на імяніны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ру́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Абваліцца, упасці пад дзеяннем уласнага цяжару. Дзверы затрашчалі і рухнулі. П. Ткачоў. Сцяна лёгка рухнула, і нейкая бэлька павісла на ствале гарматы. Грамовіч. Агонь жа тым часам разгараўся, вось-вось павінна была рухнуць страха. Кулакоўскі. // Упасці з шумам усім цяжарам (пра чалавека). Бандыт разгубіўся і рухнуў на снег. Броўка.

2. перан. Пераехаць існаваць, знікнуць. [Юстын:] — І раптам — вайна. Адразу ўсе планы, усё шчасце людское рухнула. Краўчанка. Рухнулі старыя Міхалавы ідэалы, рассыпаліся былыя надзеі, згінулі ранейшыя мары, пакінуўшы пасля сябе прыкрую памяць. Кудраўцаў. У лютым 1917 г. рухнуў царызм. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)