Мана́рка1 ’вопратка кароткага памеру з тканага сукна’ (Сцяшк.), ’пінжак’ (шчуч., З нар. сл.; лід., шчуч., гродз., Сл. ПЗБ). Рус. куйбыш. мона́ркакароткая кофта з аборкамі’, бран., пенз., ульян., урал. мана́рка ’жаночае паўпаліто на ваце, жакетка з плюшу; сукна, аксаміту’. З польск. marynarka ’пінжак’. Склад ‑ry‑ выпаў у выніку дысіміляцыі з ‑r‑.

Мана́рка2 (фалькл.) ’музыкальны інструмент’ (Ян.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марна́тка ’пінжак з даматканага сукна’ (дзятл., Сл. ПЗБ; пін., Сл. Брэс.; лід., Бел. хрэст. дыял.). Рус. урал., табол. марена́тка ’моднае жаночае адзенне — кароткая цёплая жакетка’, с.-урал. марина́д; урал., свярдл., маск., кур. маринадна, перм., сіб. марина́к, с.-урал. марина́ка, перм. марина́шка ’паўпаліто, доўгі жакет’. З польск. marynarka, аднак заканчэнне слова паводле апра́тка, вопратка. Аналагічна ў рус. гаворках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́парсаккароткая вяровачка-прывязка ў баране з каблуком’ (Мядзв.). Відаць, да поўраз. паўроза ’матуз, шнур’ (гл.), першапачаткова *по‑паўрозак, вытворнае ад *verzti, гл. мяркуемае *po‑ро©югіькь аналагічнае па утварэнню *motovorzbk ’матузоў, параўн. гродз. матарзак ’абрывак вяроўкі’ (Цых.), рус. мотороска ’шнур, якім прывязвалі кудзелю да прасніцы’ (адносна апошняга гл. Калашнікоў. Этим. иссл., 7, 89–90).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наве́ла 1, ‑ы, ж.

Кароткая аповесць ці апавяданне звычайна пра якую‑н. адну надзею з нечаканым фіналам. Асноўным жанрам дарэвалюцыйнай прозы Якуба Коласа з’яўляецца кароткае апавяданне, або навела. «Полымя». Апавяданне ў адрозненне ад навелы адлюстроўвае не выключныя, інтрыгуючыя падзеі, а самыя звычайныя, будзённыя. А. Макарэвіч.

[Іт. novella.]

наве́ла 2, ‑ы, ж.

У юрыспрудэнцыі — закон, які дапаўняе або часткова замяняе дзеючыя кодэксы законаў. Заканадаўчая навела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камізэ́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Кароткая адзежына без рукавоў і каўняра, якую надзяваюць на сарочку або блузку. Янаш быў у святочным адзенні. У камашах, новай кашулі і камізэльцы. Няхай. Бабка мая, калі добра прыгледзецца, зусім падобная на маму, толькі маршчын на твары шмат ды адзета не так: яна носіць спадніцу і зверху сарочкі нейкую камізэльку, якую заве кабатам. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спужа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Адчуць страх перад кім‑, чым‑н. Света ўсяго баіцца ў лесе, не толькі мурашак і жаб. Баіцца нават птушак, дзікіх качак учора спужалася — крычала на ўсю Сырніцу. Пташнікаў. [Антось:] — Летняя ноч кароткая, а цягнуць камень праз лес цяжка .. А тут стала займацца на золак, у Сверанаве заспяваў певень, дык нячысцік спужаўся, кінуў камень ды ходу наўцёкі... С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

коро́ткий

1. каро́ткі;

коро́ткая волна́ радио каро́ткая хва́ля;

коро́ткое замыка́ние эл. каро́ткае замыка́нне;

коро́ткое чутьё охот. каро́ткі нюх;

коро́ткий уда́р воен. каро́ткі ўдар;

2. (дружественный) блі́зкі;

в коро́тких отноше́ниях, на коро́ткой ноге́ у блі́зкіх адно́сінах;

коро́ткое знако́мство блі́зкае знаёмства;

коро́ткая па́мять каро́ткая па́мяць;

коро́ткая распра́ва ху́ткая распра́ва;

ум ко́роток ро́зум каро́ткі;

ру́ки ко́ротки ру́кі каро́ткія;

в коро́тких слова́х у не́калькіх сло́вах;

до́лго ли, ко́ротко ли праз некато́ры час, ці мно́га, ці ма́ла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Камізэ́лькакароткая адзежына без рукавоў і каўняра, якую надзяваюць на сарочку або блузку’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Бес., Тарн., Мядзв., Малч., Гарэц.), камзэ́лька ’тс’ (Сцяшк.; смал., КЭС), камізолка (глус., КЭС), камызэлька (Нік. Очерки; віц., карэліц., Янк. 1, Жд. 2) камузэ́лька (Сцяц.). Запазычана з польск. kamizelka ’мужчынская жилетка пад пінжаком’ < франц. camisole ’каптан’ < італ. camiciola — памяншальнае ад camicia ’кашуля’ < лац. camīsia (Слаўскі, 2, 38–39).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сардэ́лька1 ’тоўстая кароткая сасіска’ (ТСБМ), сардэ́ля ’тоўстая каўбаса’ (Сл. рэг. лекс.). З рус. сарде́лька ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 80), якое ад сардэ́ль ’рыба Engraulis encrasicholus L.’ (гл. Трубачоў, Дополн., 3, 562). Апошняе з італ. sardella < лац. sardīna ’рыба, якая ловіцца каля сардынскага ўзбярэжжа’ (Праабражэнскі, 2, 253; Фасмер, 3, 562).

Сардэ́лька2 ’рыба сардына’ (ТСБМ). Ад рус. сардэ́ль ’тс’. Далей гл. папярэдняе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ляту́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Разм. Кароткая вытворчая нарада для вырашэння неадкладных спраў. [Салаўянчык:] — Пасля работы, у канцы змены, мы збіраемся на лятучку і правяраем свае абавязацельствы. Грамовіч.

2. Разм. Пра лёгкі, хуткі від транспарту. Санітарная лятучка. □ Хутка пасля ўзрыву на месца аварыі прыбыла рамонтная лятучка. Краўчанка.

3. Крылападобны выраст на насенні некаторых раслін, які дазваляе яму лёгка разносіцца ветрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)