пакалыхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Злёгку калыхнуцца, гайдануцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахлі́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Час ад часу, злёгку хліпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысмалі́цца, ‑смалюся, ‑смалішся, ‑смаліцца; зак.

Злёгку падпаліцца, прыпаліцца. Бровы прысмаліліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

русава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі, злёгку русы. Русаватая дзяўчына. Русаватыя валасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыху, крышку, трохі, злёгку, збольшага

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

падві́ць, -даўю́, -даўе́ш, -даўе́; -даўём, -даўяце́, -даўю́ць; падві́ў, -віла́, -ло́; -ві́; -ві́ты; зак., што.

Злёгку завіць.

П. валасы.

|| незак. падвіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. падві́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. і падвіва́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпужа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і прыпужну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго (што) (разм.).

Злёгку напужаць, прыгразіць з мэтай уздзеяння.

Прыпужаць пакараннем.

Прыпужнуць вымовай.

|| незак. прыпу́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпу́дрыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Злёгку напудрыць сабе твар. Прыпудрыцца перад люстэркам. // перан. Злёгку пакрыцца пылам, мукой і пад. Трава ў канавах і жоўтыя мяцёлкі цытвору на ўзбочынах прыпудрыліся дарожным пылам. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падвашчы́ць, ‑вашчу, ‑вошчыш, ‑вошчыць; зак., што.

Навашчыць злёгку або дадаткова; падваскаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паддражні́ць, ‑дражню, ‑дражніш, ‑дражніць; зак.

Разм. Падражніць злёгку, нядоўга; дражнячы, падбухторыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)