галасло́ўны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны толькі на словах, не пацверджаны фактамі; неабгрунтаваны. Галаслоўныя абвінавачванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апастэрыёрны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Заснаваны на вопыце; які вынікае з вопыту; проціл. апрыёрны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэтраметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэтраметра, заснаваны на ім. Тэтраметрычны верш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чатырохпо́льны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з чатырохполлем, заснаваны на чатырохполлі. Чатырохпольны севазварот. Чатырохпольная гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экзага́мны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да экзагаміі; заснаваны на экзагаміі. Экзагамны шлюб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

энгармані́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Звязаны з энгарманізмам, заснаваны на прымяненні энгарманізму. Энгарманічныя гамы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзесятко́вы, -ая, -ае.

Заснаваны на лічэнні дзясяткамі.

Дзесятковая сістэма мер і вагі.

○

Дзесятковая сістэма злічэння — пазіцыйная сістэма злічэння з асновай 10 (для запісу ліку выкарыстоўваюцца 10 лічбаў - 0, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чэ́сны, -ая, -ае.

1. Праўдзівы, прамы; добрасумленны.

Ч. чалавек.

Ч. ўчынак.

2. Заснаваны на правілах чэсці, добрапрыстойнасці.

Чэснае жыццё.

Чэснае імя.

3. Маральна чысты, цнатлівы.

◊

Чэснае слова — выраз, які ўпэўнівае ў праўдзівасці чаго-н.

|| наз. чэ́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бранхагра́фія, ‑і, ж.

Метад рэнтгеналагічнага даследавання бронхаў, заснаваны на ўвядзенні ў бронхі кантрастнага рэчыва.

[Ад грэч. bronchos — бронхі і grapho — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

некрыты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які не грунтуецца, не заснаваны на крытыцы. Некрытычныя адносіны да недахопаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)