жу́льніцтва, ‑а, н.

Занятак, паводзіны жуліка; махлярства, ашуканства. Пан пагаліўся на добры кавалак зямлі і адсудзіў яго нейкім жульніцтвам. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фо́кусніцтва, ‑а, н.

1. Занятак, майстэрства фокусніка (у 1 знач.); паказ фокусаў.

2. Дзеянні і ўчынкі фокусніка (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шаве́цтва, ‑а, н.

Рамяство, занятак шаўца. Бацька — бадыль дымаўскі. Зямлі сваёй нават і дзесяціны поўнай не было. Шавецтвам займаўся. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адключы́цца, -ключу́ся, -клю́чышся, -клю́чыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Перастаць дзейнічаць у выніку раз’яднання з агульнай сістэмай.

Прыбор адключыўся аўтаматычна.

2. перан. Адарвацца ад каго-, чаго-н., пакінуць ранейшы занятак, супакоіцца.

А. ад бурнага жыцця.

|| незак. адключа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інжыне́рства, ‑а, н.

1. Прафесія, занятак інжынера. Лоўгач прыйшоў дахаты і ўрачыста абвясціў Зосі: — Канец інжынерству, Зосечка. Савіцкі.

2. зб. Разм. Інжынеры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

важдані́на, ‑ы, ж.

Разм. Занятак, які патрабуе многа часу, увагі; турбота. // Пустая трата часу. Усё рабілася без лішняй важданіны, хутка і акуратна. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раме́сніцтва, ‑а, н.

1. Занятак рамяством, саматужнай работай.

2. перан. Работа без творчай ініцыятывы, па ўстаноўленаму шаблону. Мастак — паняцце, якое выключае рамесніцтва. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стальма́ства, ‑а, н.

Разм. Рамяство, занятак стальмаха. Можа б ён [Стальмаховіч] і лепш выйграў, каб толькі стальмаствам заняўся, але што ж, зямля цягне. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Канча́так ’канец, заканчэнне’ (Гарэц.), канчатка ’тс’ (Яруш.). Беларускае. Суф. ‑ат‑ак (‑ат‑ка) як у занятак (гл.). Параўн. канчаткі ’кавалак палатна з канцамі асновы, якім карыстаюцца пры датыканні красён’ (астр., Сл. паўн.-зах.). Да канец (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разры́ўказанятак’ (брасл., парад., Сл. ПЗБ), ’забаўка’, ’разрыў’ (Нас., Шн. 2), разрыва́ць ’забаўляць’ (Нас.). З польскага rozrywka ’забаўка, пацеха’. Сюды ж і разры́ў ’перапынак у працы’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Хаця не выключае, што гэта самастойнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)