наперако́с, прысл.

1. Коса, не прама ў адносінах да чаго-н.

Дзверы павяло н.

2. перан. Не так, як трэба, як жадалася.

Жыццё пайшло н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Векжыццё, вечнасць, час і да т. п.’ Ст.-рус. вѣкъ ’тс’, рус. век, укр. вік, польск. wiek, чэш. věk, ст.-слав. вѣкъ, балг. век, серб. ве̑к і г. д. Прасл. *věkъ ’век, жыццё, вечнасць і г. д.’ (з даўняга *voi̯kos, а гэта аблаутная форма да і.-е. *u̯ei̯k‑ ’сіла, выяўляць сілу’, літ. viẽkas ’сіла, жывучасць, жыццё’, veĩkti ’штосьці рабіць, працаваць’, véikus ’хуткі’, vỹkisжыццё, жывасць’, vikrùs ’бадзёры’, лац. vincere ’перамагаць’, ст.-ісл. veig ’сіла, моцнасць’, vīg ’барацьба’, гоц. weihan, ст.-в.-ням. wīgan ’змагацца’. Сюды прасл. *věčьnъ ’вечны’ (ст.-рус. вѣчьныи, бел. ве́чны, рус. ве́чный, укр. ві́чний, польск. wieczny, чэш. věčný, ст.-слав. вѣчьнъ, балг. ве́чен, серб. ве̏чан і г. д.). Гл. Фасмер, 1, 286.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спро́шчаны, -ая, -ае.

1. Прасцейшы за папярэдні.

С. механізм.

2. Залішне просты, недастаткова глыбокі; прымітыўны.

С. фінал рамана.

Спрошчанае ўяўленне пра жыццё.

|| наз. спро́шчанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

квітне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Знаходзіцца ў спрыяльных для развіцця ўмовах, паспяхова развівацца.

Жыццё наша будзе к.

2. Мець прыгожы выгляд, быць здаровым.

Дзяўчына квітнее.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасту́х, ‑а, м.

Той, хто пасе статак. Рана пачалося самастойнае Іванава жыццё, жыццё падпаска, а пасля — панскага пастуха. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.

1. Страляць у сябе, каб пакончыць жыццё самагубствам.

Становішча такое, хоць страляйся!

2. з кім і без дап. Быць удзельнікам дуэлі (уст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

быт, -у, М бы́це, м.

Агульны жыццёвы ўклад, паўсядзённае жыццё.

Сельскі б.

Быту не даваць (разм.) — дакучаць, парушаючы чый-н. спакой.

|| прым. бытавы́, -а́я, -о́е.

Бытавыя паслугі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паразіты́зм, -у, м.

1. Суіснаванне двух арганізмаў, пры якім адзін арганізм (паразіт) корміцца за кошт другога.

2. перан. Жыццё з чужой працы, дармаедства.

|| прым. паразіты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пастара́ль, -і, ж.

Жанр у літаратуры і мастацтве Еўропы 14—18 стст., у якім ідылічна паказваецца жыццё пастухоў і пастушак на ўлонні прыроды.

|| прым. пастара́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адналю́б, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які ўсё жыццё верны адной сваёй любові, аднаму захапленню і пад.

|| ж. адналю́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)