На́ме́тка1, намё́тка, на́мітка ’доўгі, вузкі кусок палатна, звычайна з каймой ці вышыўкай’, ’накрыццё галавы ў замужніх жанчын у выглядзе рушніка з аздобамі, пакрывала нявесты’ (Шн. 3, Чач., Др., Маш., ТС, Сл. ПЗБ, Жд. 1, Кольб., Грыг., Чуд., Сцяшк., Бяльк., Мат. Гом.), ст.-бел. наметка ’даўняе народнае жаночае накрыццё галавы з доўгага і вузкага палатна, якім перавязвалі галаву. І паколькі палатно было заўсёды белае, то і жанчын звычайна называлі белагаловымі’ (Гарб.), укр. намі́тка, рус. намётка. Паводле Фасмера (3, 41), з на і мета́ть ’кідаць’, літаральна ’накідка’, параўн. на́мятка ’цёплая хустка’ (маст., Сцяшк. Сл.), што, відаць, адлюстроўвае незалежнае больш позняе ўтварэнне. Гл. намёт1.

Наме́тка2 ’пазнавальны знак (напрыклад, на вуху ў авечкі, на лапцы ў гусі)’ (Янк. 1), ’памета’ (рагач., Мат. Гом.). Да наме́ціць, ме́ціць ’памячаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бахрама́ ’махры’ (Бяльк.), бахрома́ (Сакал.), бахрыма́ (Бяльк.). Рус. бахрома́, укр. бахрома́. Запазычанне з цюрк. моў: параўн. тур., крым.-тат. maχrama ’вуаль для жанчын’ (< араб.), Фасмер, 1, 137; Дзмітрыеў (Тюрк. эл., 19–20) удакладняе, што запазычанне з кыпч. цюрк. моў (дзе ёсць чаргаванне m : b). Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 60. Бел. і ўкр. словы, відавочна, узяты з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непералі́ўкі, ‑лівак; адз. няма.

Разм. Тое, што і непярэліўкі. — З каменданта яго [пана Вячорыка] прагналі, але ён не разгубіўся. Як адчуў, што непераліўкі, хутчэй узяў ды і ажаніўся. Машара. Цыган, бачачы, што тут непераліўкі, завярнуўся і, засунуўшы рукі ў кішэні штаноў, пайшоў ад жанчын да цёшчынай хаты. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыва́ласць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць трывалага. Трываласць тканіны. Трываласць ведаў. Трываласць драўніны. □ Слаўся, горды розум чалавечы — Праваднік нязведаных дарог: На свае разгойданыя плечы Ты прыняў трываласць перамог. Гаўрусёў. [Камісар брыгады] ішоў і здзіўляўся сіле і трываласці жанчын. За іх ён баяўся з самага пачатку марша. Шамякін.

2. Устойлівасць, надзейнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усхлі́п, ‑у, м.

Гук, які ўтвараецца пры плачы. У вагоне пачуліся ўсхліпы жанчын. Ставер. Ядвіга Казіміраўна не адымала рук ад твару, плечы яе часта ўздрыгвалі, праз пальцы вырываліся пакутлівыя ўсхліпы. Шамякін. / у перан. ужыв. Міма хаты па вуліцы прайшлі хлопцы, бязладна рыпаючы гармонікам. На ўсхліпы басоў выскачыла Наста. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заклапо́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад заклапаціць.

2. у знач. прым. Ахоплены клопатам, турботай. Пятро, пануры, заклапочаны, моўчкі апусціўся на дол. Колас. Каля сцяны, недалёка ад касы, стаялі заклапочаныя Сеня і Толя. Пальчэўскі. // Які выражае клопат, турботу. У суседнім купэ плакала дзіця і чуліся заклапочаныя галасы дзвюх жанчын. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́крык, ‑у, м.

1. Характэрны крык (жывёл, птушак). Покрык савы.

2. Разм. Тое, што і пакрыкванне. З каміноў на куранёўскіх стрэхах віліся ціхія ранішнія дымочкі, у расчыненых хлявах там і тут чулася цырканне малака ў даёнкі, лагодныя і строгія покрыкі жанчын. Мележ. На покрыкі Маркевіча ніхто не паварушыўся, нават не падняў галавы. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амазо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Жанчына-коннік. [Таня:] — Я недзе чытала, што ў даўнія часы былі жаночыя войскі. Здаецца, амазонкамі звалі. Новікаў.

2. Доўгая жаночая сукенка для язды на конях. Імчаліся конна маладыя паненкі ў чорных амазонках. Бядуля.

3. часцей мн. (амазо́нкі, ‑нак). Паводле грэчаскай міфалогіі — ваяўнічае племя жанчын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змаўча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць і змо́ўчаць, змоўчу, змоўчыш, змоўчыць; зак.

1. Прамаўчаць; не адказаць. Спрачацца з прафесарам было рызыкоўна, і Сцёпка змаўчаў. Колас. Брыгадзір хацеў агрызнуцца, але, глянуўшы на жанчын, у вачах якіх прачытаў спачуванне Алене, змоўчаў. Скрыпка.

2. пра што. Наўмысля не сказаць. Пра нагу змаўчала, калі гаварыць шчыра — ашукала ўрача. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раствары́ць, ‑твару, ‑творыш, ‑творыць; зак., што.

Прымусіць растварыцца. Растварыць соль у вадзе. // перан. Прымусіць зліцца з чым‑н., зрабіць незаўважаным сярод каго, чаго‑н.; паглынуць. Перад наступленнем карнікаў быў мой загад: жанчын, дзяцей, хворых рассяліць у вёсках, растварыць у насельніцтве. Шамякін. На дварэ сцямнела, прыцемкі скралі, растварылі абрысы дамоў, прадметаў, людзей. Радкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)