агарну́цца, агарнуся, агорнешся, агорнецца; зак.

1. Ахінуць сябе чым‑н.; загарнуцца. Агарнуцца хусткай.

2. Заслацца, аблажыцца з усіх бакоў. Лес агарнуўся цемрай.

3. перан. Апынуцца ў пэўным душэўным стане. [Вэня] дапаў да сваіх саней, і душа яго агарнулася лагодным спакоем: конь быў накормлены і запрэжан. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бадзя́чы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Уласцівы бадзяку (бадзяцы). [Патаповіч:] — Ты ў мяне, бадзячая душа, у два дні будзеш умець класці сцяну ў гладкі вугал. Чорны. Хто ж не ведаў у нас жабракоў? Былі гэта яны — не іначай, Доўгім, ціхім натоўпам ішлі, Па краіне хадою бадзячай. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збале́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.

Разм. Тое, што і збалець. Ці то збалелася Вольчына душа, стачылі яе адзінота і сум, а можа пераканаў гарачы шэпт Арыны, але без доўгіх угавораў нарадзілася яна перабрацца да свякрухі. Б. Стральцоў. — Я ўся збалелася па табе. Дзяцінка мая! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падхалі́м, ‑а, м.

Нізкі, подлы чалавек, які дагаджае, хваліць у мэтах асабістай выгады; падлізнік. — Ото душа! Ото начальнік! — Так падхалімы кожны раз Хвалілі, соладка гурчалі І грошы мірна кралі з кас. Панчанка. [Містэра Лаяна] не маглі абмануць ліслівыя позіркі, кампліменты яўных падлізаў, робленыя ўсмешкі падхалімаў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

переверну́ться

1. (вверх дном, на другую сторону) перавярну́цца, мног. папераваро́чвацца;

2. (опрокинуться) перавярну́цца, мног. папераваро́чвацца, перакулі́цца, мног. папераку́львацца, абярну́цца, мног. паабаро́чвацца;

3. (вокруг своей оси) перакруці́цца, мног. паперакру́чвацца;

4. перен. (стать совершенно иным, резко измениться) разг. перавярну́цца;

душа́ переверну́лась душа́ перавярну́лася;

переверну́лся бы в гробу́ перавярну́ўся б у труне́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жудзь, ‑і, ж.

Абл. Жудасць. Прыйшоў жа Цімох для нарады, Каб жончына слова пачуць: Душа яго прагла спагады — Такая ў ёй цемра і жудзь! Колас. І песні другія пачуюць прасторы, і новую радасць сюды прынясуць, і выкінуць скарбы на бераг азёры, і сонцам расквеціцца дзікая жудзь. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палане́з, ‑а, м.

1. Урачысты бальны танец, які вядзе пачатак ад польскага народнага танца; музыка гэтага танца. Гукі паланеза. □ Мазуркі, абэркі, паланезы, танга, вальсы... Танцы ў розным тэмпе, з розным настроем, у кожнага была свая душа, свой гукавы воблік. Дамашэвіч.

2. Музычны твор у рытме гэтага танца.

[Фр. polonaise — польскі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўнале́цце, ‑я, н.

Узрост, калі чалавек дасягае фізічнай і духоўнай сталасці і атрымлівае грамадзянскія правы. Душа .. [Магдалены] імкнулася да чагосьці яшчэ невядомага ёй, у што яна верыла і чаго чакала.. Падрасце Ганніна дзіця, дарасце да паўналецця Галена, і праз два гады вернецца ўжо зусім сталы Кастусь. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́шенька

1. (к душа́) ду́шачка, -кі ж.;

2. (при обращении) ласк. галу́бка, -кі ж., я́сачка, -кі ж., лю́бачка, -кі ж., мі́ленькая, -кай ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чарні́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чарніла. На жоўтым століку выразна віднелася чарнільная пляма, вельмі падобная на след дзіцячай далонькі. Лынькоў. Некаторыя з .. [выразаў] тут жа тлумачыліся, развіваліся на палях газеты дробнымі чарнільнымі надпісамі. Шамякін. // Прызначаны для чарніла. Чарнільны парашок. Чарнільны прыбор. // Такі, як у чарніла (пра колер). Змяркалася. Цемень змагалася з віднатою — неба налівалася сінім чарнільным колерам. Капыловіч. // Чорны, цёмны. Хвалі ішлі адна за адной, і процілеглы бераг губляўся ў чарнільнай навальнічнай цемры. Караткевіч. / у вобразным ужыв. Ды затапіла неба чырвань, Пабеглі цені па вадзе, І ноч ад нас чарнільнай шырмай Адгарадзіла светлы дзень. Сербантовіч.

•••

Чарнільны арэшак гл. арэшак.

Чарнільная душа гл. душа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)