дрэсірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

Вучыць (жывёл) выконваць пэўныя дзеянні. Дрэсіраваць сабак. Дрэсіраваць галубоў. // перан. Разм. Прывучаць да строгай дысцыпліны; муштраваць.

[Ад фр. dresser.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вандэ́я ’контррэвалюцыйныя выступленні’ (КТС). Ад вандэйскія войны — «ваенныя дзеянні, якія вялі ўрады Францыі перыяду буржуазнай рэвалюцыі канца XVIII ст. супраць контррэвалюцыйных раялісцкіх мецяжоў у паўн.-зах. правінцыях Францыі. Назва ад гал. цэнтра контррэвалюцыі — дэпартамента Вандэі» (БелСЭ, 2, 590).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

камбіна́тарства, ‑а, н.

Справы, дзеянні камбінатара. Пра грубасць і свавольствы Кашына, .. пра штурмаўшчыну і камбінатарства гаварылі як пра такое, што было ў мінулым. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матывава́ць, ‑тывую, ‑тывуеш, ‑тывуе; зак. і незак., што.

Прывесці (прыводзіць) матывы, довады, якія тлумачаць, апраўдваюць якія‑н. дзеянні, ўчынкі. Настаўнік павінен, матываваць кожную ацэнку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасціха́нак, ‑нку, м.

Разм. Перапынак у якім‑н. дзеянні, працэсе. Дождж перш быў суняўся крыху, а потым зноў лінуў. Няма на яго перасціханку. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распрацава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.

1. Увайсці ў працу; разахвоціцца працаваць.

2. Пабыўшы ў дзеянні, пачаць добра працаваць (пра машыны і пад.). Машына распрацавалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́бат ’аўтамат, які выконвае складаныя дзеянні, падобныя да дзеянняў чалавека’ (ТСБМ). Праз рус. ро́бот з чэш. robot ’штучны, механічны рабочы’, створанага Карлам Чапекам у драме «R.U.R.» (1920 г.). Узыходзіць да раннепрасл. *orbъ > прасл. *robъ/*rabъ ’раб’ < і.-е. *orbhos.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

контрме́ры, ‑мер; адз. контрмера, ‑ы, ж.

Меры, якія прымаюць у адказ на дзеянні праціўніка. Гестапаўцы неяк пранюхалі аб задуме зняволеных і неадкладна прынялі контрмеры. Пятніцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыццялю́бства, ‑а, н.

Любоў да жыцця. Нас цікавіць жыццялюбства Васіля, спакойнае ўзважванне ўсіх танцаў на выратаванне, а потым дзеянні, па-салдацку імклівыя і беспамылковыя. Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэпрэса́ліі, ‑лій; адз. рэпрэсалія, ‑і, ж.

Кніжн. Прымусовыя меры з боку адной дзяржавы ў адносінах да другой у адказ на неправамерныя дзеянні. // Уст. Рэпрэсіўныя меры.

[Лац. repressaliae.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)