ке́глі, ‑яў; адз. кегля, ‑і, ж.

1. Гульня, якая заключаецца ў збіванні шаром драўляных або пластмасавых слупкоў, расстаўленых у пэўным парадку. Гуляць у кеглі.

2. Драўляныя або пластмасавыя слупкі для гэтай гульні.

[Ням. Kegel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дагуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

1. Скончыць гуляць; гуляючы, правесці астатак часу (свята, адпачынку, канікул і пад.). Дагуляць вяселле. Дагуляць летнія канікулы.

2. Скончыць гульню ў што‑н. Дагуляць партыю ў шахматы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разгагу́лі: гу́лі‑разгагу́лі ’свавольная гульня’ (Юрч. СНЛ). Экспрэсіўнае рыфмаванае ўтварэнне на аснове слова гу́лі (гл. гуляць) і гукапераймання гагу, параўн. гугу́ ’гул, шум’ (Нас.), гуга́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гуле́ц, ‑льца, м.

Разм. Удзельнік якой‑н. гульні. Новая прыгода паддала гульцам весялосці, бо накіравала іх думкі ў другі бок ад азарту, троху зменшыла палкую цікавасць да картаў. Гарэцкі. // Любіцель гуляць у што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мы́шкаII уменьш.-ласк. мы́шка, -кі ж.;

игра́ть в ко́шки-мышки гуля́ць у ката́ і мы́шку (мыш).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кот, ката, М каце, м.

Самец кошкі.

•••

Марскі кот — а) тое, што і коцік (у 2 знач.); б) род марскога ската.

Чаротавы кот — драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых.

Гуляць у ката і мышку гл. гуляць.

(Жыць) як кот з сабакам — пра людзей, якія пастаянна сварацца.

Кату па пяту — вельмі малы ростам.

Купіць ката ў мяшку гл. купіць.

Мінулася кату масленіца; не ўсё кату масленіца гл. масленіца.

Цягнуць ката за хвост гл. цягнуць.

(Як) кот наплакаў — пра вельмі малую колькасць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гуля́ка, ‑і, м.

Разм. Той, хто гуляе, любіць гуляць (у 1, 2, 4, 5 і 6 знач.). Пра музыку вечна ходзіць Слава кепская ў народзе: «Не касец і не ратай, А гуляка і гультай». Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раза́чка ’боль у жываце’ (Сцяшк., Янк. 2, Янк. 3.), ’ліха, халера’ (Нар. словатв.), раза́нка ’дызентэрыя’ (Інстр. 2). Аддзеяслоўныя ўварэнні, як гара́чка ад гарэ́ць, гуля́нка ад гуля́ць, ад рэ́заць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ша́хматы, -мат.

1. Гульня белымі і чорнымі фігурамі і пешкамі на дошцы ў 64 клеткі, якая заключаецца ў тым, што кожны з двух партнёраў імкнецца аб’явіць мат¹ каралю саперніка, а таксама адпаведны від спорту.

Гуляць у ш.

Першынство свету па шахматах.

2. Фігуры і пешкі для такой гульні.

Дарожныя ш.

|| прым. ша́хматны, -ая, -ае.

Ш. гурток.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

учашча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да учасціць.

2. без дап. Разм. Часта бываць дзе‑н. [Зося] менш, мала калі, стала хадзіць туды [у вёску] гуляць, хоць і так не лішне ўчашчала; хутарская кожнадзённая работа вельмі таміла яе. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)