акварэ́ль, ‑і, ж.

1. Фарбы, якія разбаўляюцца вадой, а таксама жывапіс гэтымі фарбамі. Выконваць малюнкі акварэллю. Накіды акварэллю.

2. Карціна ці малюнак, напісаныя такімі фарбамі. Выстаўка акварэлей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́дрэсіраваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Навучыць жывёл, птушак выконваць якія‑н. дзеянні. Выдрэсіраваць сабаку. // перан. Іран. Прывучыць каго‑н. да механічнага выканання пэўных правіл паводзін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вянча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго.

1. Выконваць царкоўны абрад шлюбу. Вянчаць маладых.

2. Завяршаць што‑н., знаходзіцца зверху чаго‑н. Лес каміноў вянчаў пяціпавярховыя гмахі будынкаў... Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вяршы́ць ’складваць, канчаць стог, сцірту’ (Выг., КТС), (перан.) ’вырашыць чый-небудзь лёс’ (БРС), укр. вершити ’вяршыць’; ’насыпаць звыш краёў’, рус. вершить ’канчаць складваць стог, снапы (на возе), верх страхі’; ’вырашаць лёс’, польск. wierszyć ’укладваць спадзісты верх, страху’; ’мець першаснасць перад кім-небудзь’, чэш. vršiti ’складваць у вышыню, збіраць у кучу’, славац. vŕšiť ’кідаць, укладваць у кучу’; ’узвышацца’; ’заканчваць’, славен. vršíti ’тс’, серб.-харв. вр́шитивыконваць, рабіць, вяршыць’, макед. вршивыконваць, рабіць’; ’малаціць’; ’дамаўляцца на заручынах’, балг. вършавыконваць, рабіць, прызначаць’, върше́я ’малаціць’. Прасл. vьršiti ’канчаць, завяршаць, рабіць што-небудзь, рабіць верх’, якое мела ў прасл. мове яшчэ значэнне ’малаціць з дапамогай скаціны’ (Выгонная, Лекс. Палесся, 83–87; Скок, 3, 624; БЕР, 1, 214; Шанскі, 1, В, 71; Булахоўскі, Труды ИРЯ, 1, 1949, 183).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мі́сія ж., в разн. знач. ми́ссия;

грама́дская м. — обще́ственная ми́ссия;

выко́нваць мі́сію — выполня́ть ми́ссию;

вае́нная м. — вое́нная ми́ссия;

дыпламаты́чная м. — дипломати́ческая ми́ссия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вайтава́ць1. Гл. вайдаваць.

Вайтава́ць2 ’працаваць’ (Мат. Гом.). Гэты дзеяслоў падае Насовіч са значэннямі ’выконваць абавязкі войта’ і ’шумець, бушаваць’. Магчыма, вайтаваць да войт (Кюнэ, Poln., 115). Параўн. вайдаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вальтыжы́равацьвыконваць гімнастычныя практыкаванні ў час язды верхам на кані’ (КТС). З рус. вольтижировать (Крукоўскі, Уплыў, 80) да ням. voltigieren ’тс’ < франц. voltigeur ’салдат лёгкай пяхоты’ (Шанскі, 1, В, 156).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

граназа́н, ‑у, м.

Ртутна-арганічны прэпарат для пратручвання насення перад пасевам. Граназан вельмі ядавіты, таму пры рабоце з ім трэба строга выконваць усе правілы бяспекі, указаныя ў адпаведных інструкцыях. «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ажыццяўляць, здзяйсняць, выконваць, спраўджваць, рэалізаваць □ праводзіць у жыццё

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

неадпаве́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не адпавядае чаму‑н., не падыходзіць для чаго‑н. Неадпаведнае слова. Жыць у неадпаведных умовах.

2. Які пазбаўлены адпаведнасці, прапарцыянальнасці; несуразмерны. Выконваць працу, неадпаведную сваім сілам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)