развіта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
1. з кім. Абмяняцца развітальнымі словамі, паціснуць адзін аднаму рукі пры расставанні.
Р. перад ад’ездам.
2. з кім-чым. Пакінуць што-н., расстацца.
Р. са службай.
◊
Развітацца з белым светам (з жыццём) — памерці.
|| незак. разві́твацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. развіта́нне, -я, н. (паводле 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дэльфі́н, ‑а, м.
1. Марская млекакормячая жывёліна сямейства дэльфінавых з чорнай спінай і белым жыватом.
2. Скарасная разнавіднасць батэрфляю.
[Грэч. delphis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трусо́вы: на тым белым камені́ трусова перʼе (маладз., Песні сямі вёсак). Відаць, прыметнік, утвораны ад назвы страуса (гл. страус), параўн. ст.-бел. струсъ ‘страус’ са стратай пачатковага с.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
убялі́цца сов.
1. (хорошо) вы́белиться;
палатно́ ўбялі́лася — холсты́ (хорошо́) вы́белились;
2. (запачкаться чем-л. белым) вы́белиться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́беліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
1. што. Пабяліць што‑н. мелам, вапнай і пад. Выбеліць столь. // Зрабіць белым. Выпаў першы снег. ..Апушыў стрэхі, выбеліў вуліцы. Машара.
2. каго-што, у што. Разм. Запэцкаць чым‑н. белым. Выбеліць спяцоўку ў вапну.
3. што. Надаць святлейшы колер хімічнай або фізічнай апрацоўкай. Выбеліць палотны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
убялі́ць сов.
1. (хорошо) вы́белить;
у. палатно́ — (хорошо́) вы́белить холст;
2. (сделать сплошь белым) убели́ть;
і́ней ~лі́ў усе́ дрэ́вы — и́ней убели́л все дере́вья;
3. (запачкать чем-л. белым) вы́белить;
у. спі́ну ме́лам — вы́белить спи́ну ме́лом
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
белало́бы, ‑ая, ‑ае.
З белым ілбом; з белай плямай на лбе. Белалобаю .. [карову] празвалі за вялікую белую пляму на лбе. Шуцько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адбялі́ць, адбялю, адбеліш, адбеліць; зак., што.
1. Зрабіць белым, выбеліць пры дапамозе спецыяльнай апрацоўкі. Адбяліць палатно.
2. Разм. Кончыць бяліць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакамісо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы, ж.
Разм. Тое, што і перакамісія. [З. Бядуля:] — Пасля лячэння паставілі на перакамісоўку і зволілі з белым білетам. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валяр’я́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Разм. Валяр’янавыя каплі. Над.. [Марынкай] нахілілася жанчына ў белым халаце, у пакоі запахла нашатырным спіртам і валяр’янкай. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)