аб’яда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аб’есці.

•••

Бакі аб’ядаць — заўсёды сварыцца з кім‑н., дрэнна жыць у сям’і.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бакенбарды, бакі; пэйсы, бакены (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Лойтрыбакі ў драбінах без абшыўкі’ (паўд.-усх., КЭС) паходзіць з герм. моў, параўн. ням. Leiter ’драбіна, лесвіца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сюды́-туды́, прысл.

1. У той і другі бок; у розныя бакі.

Чалавек бегае сюды-туды з самага ранку.

2. У некаторыя месцы.

Трэба сюды-туды збегаць.

3. Нішто сабе, дапушчальна (разм.).

Днём яшчэ сюды-туды, а ў вячэрні змрок адчуваеш сябе як у склепе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прабо́р ’лінія, якая ўтвараецца на галаве, калі расчасаць на два бакі валасы’ (ТСБМ). Рус. пробо́р ’тс’. Да прабіраць < прабра́ць < браць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбе́жышча ’непачцівае расстанне’ (Паўл.), розбе́жышчэ ’тс’: з велікое любві собаче розбежышчэ (ТС). Ад разбяга́цца ’бегчы ў розныя бакі’ (гл. бе́гчы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разгля́блы ’разлезлы’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Ад *расхля́блы, параўн. хлябы ’упалыя бакі (у каня, каровы)’ у выніку азванчэння ‑х‑. Гл. хля́ба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раскі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак., што.

1. Шырока развесці, распасцерці ў розныя бакі.

Р. рукі.

2. Разаслаць, разгарнуць на паверхні чаго-н.

Р. дыван на канапе.

3. Знайшоўшы месца, паставіць, размясціць што-н.

Р. палаткі.

4. Раскідаць, рассыпаць па чым-н. што-н.

Р. сена.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нафтаба́за, ‑ы, ж.

База забеспячэння транспарту гаручымі нафтапрадуктамі. Белыя і чорныя бакі нафтабазы прыцішана выглядалі з-за далёкага высокага паркана. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трохбако́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае тры бакі; размешчаны з трох бакоў. Трохбаковая забудова.

2. З удзелам трох бакоў. Трохбаковае пагадненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)