зубо́к, ‑бка, м.

1. мн. зубкі, ‑бак. Памянш. да зуб (у 1 знач.).

2. мн. зубкі, ‑оў. Долька ў галоўцы часнаку. Зубок часнаку.

•••

На зубок — дакладна, дасканала (вывучыць, ведаць і пад.). Савецкую і партыйную работу ў мірных умовах Галай ведаў на зубок. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бачо́к 1, ‑чка, м.

1. Памянш. да бак. Пад’ехала кухня. З паходных бачкоў Мы смачна пад’елі тады. Броўка.

2. Пасудзіна для праяўлення фотапласцінак, плёнак.

бачо́к 2, ‑чка, м.

Памянш. да бок. [Марына Архіпаўна:] — Павернецца ён на другі бачок і просіцца: «Мамачка, родная, яшчэ хоць адну мінутачку [паспаць]». Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галу́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн.бак; ж.

1. Самка голуба.

2. Разм. Ужываецца як ласкавы зварот да жанчыны. Спявай мне, дзяўчынка, пра кветкі, пра гай, Пра лепшыя дні, пра вясну, Пра наша каханне, галубка, спявай — Пад ціхі твой спеў я засну. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запра́віць, -ра́ўлю, -ра́віш, -ра́віць; -ра́ўлены; зак., што.

1. Уставіць, усунуць у што-н.

З. штаны ў боты.

2. Падрыхтаваць да работы, ужывання, карыстання (пра механізмы, прыборы).

З. бак бензінам.

З. газавую лямпу.

3. Пакласці ў што-н. прыправу.

З. грыбы смятанай.

|| незак. запраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. запра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. запра́вачны, -ая, -ае (паводле 2 знач.).

Заправачная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ры́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн.бак; ж.

1. Памянш.-ласк. да рыба; невялікая рыба.

2. Разм. Ласкавы зварот, звычайна да дзіцяці, жанчыны. [Валя:] — Як там Верачка бедная, рыбка мая?.. Брыль. [Дамянік:] Ганна! Ганна! Я жартую; Ну, спыніся, не ўцякай! Хоць разочак пацалую... Ганна, рыбка, пачакай! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фуга́с, ‑а, м.

1. Зарад выбуховага рэчыва, які закладваецца ў зямлю або пад вадой і ўзрываецца пры праходжанні праціўніка ў гэтым месцы. Танк падарваўся на закладзеным фугасе. Лынькоў.

2. Разм. Фугасная бомба. Хваля за хваляй наплывалі «юнкерсы» і «месеры». Разам з фугасамі скідвалі бак з бензінам. «Звязда».

[Фр. fougasse ад лац. focus — агонь.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн.бак; ж.

Разм. Тое, што і бобка. Стронга дастаў з правай кішэні штаноў нейкую бубку і, кінуўшы яе ў рот, пачаў жаваць. Паслядовіч. У каго бубка бубку давала, а ў яго [Кашкара] што ні гектар — на трыста і больш пудоў ячменю. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скі́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн.бак; ж.

Памянш. да скіба: невялікі тонкі кавалачак (звычайна хлеба). Складанчыкам адрэзаў [дзед] па скібцы хлеба і па кавалачку сала і падаў сябрам: — Падмацуйцеся, тады з вас і работнікі лепшыя будуць. Рылько. Плуг глыбока ўрэзваўся ў зямлю, кроіў яе на скібкі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напо́рны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які служыць для ўтварэння напору вадкасці. Напорны бак. Напорныя трубы.

2. Які дзейнічае з вялікім напорам (у 1 знач.). Напорная вада. □ Зашумелі воды, Узняліся хвалі, У напорнай плыні Крыгі паламалі. Русак.

напо́рны 2, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і напоены. Красавалася шчасцем Краіна мая І напорнай геройскаю працай. Кляшторны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн.бак; ж.

1. Назва аднаго з відаў электрычных засцерагальнікаў. Перапаліць пробкі.

2. перан. Вялікая колькасць каго‑, чаго‑н., якая перашкаджае руху, цячэнню; затор. На пераправе ўтварылася пробка. Дзесяткі машын, танкаў; фурманак збіліся ў кучу ля берага. Хомчанка. Кожны імкнуўся хутчэй прабрацца, стварылася пробка, узмацніліся крыкі. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)