высяле́нец, ‑нца, м.

Разм.

1. Чалавек, якога выселілі.

2. Тое, што і перасяленец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крэціно́ід, ‑а, М ‑дзе, м.

Псіхічна нармальны чалавек, з выгляду падобны на крэціна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

індыві́дуум, ‑а, м.

Кніжн. Кожны самастойна існуючы жывы арганізм; асобіна. // Асобны чалавек, асоба.

[Лац. individuum — асобіна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здаравя́цкі, ‑ая, ‑ае.

Такі, як у здаравякі, здаравяка; уласцівы здаравяку. Здаравяцкага складу чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здрахле́лы, ‑ая, ‑ае.

Слабы, хілы ад старасці. Здрахлелы чалавек. // Спарахнелы, струхлелы. Здрахлелая хата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блы́танік, ‑а, м.

Разм. Чалавек, які дрэнна ў чым‑н. разбіраецца, блытае факты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

богаадсту́пнік, ‑а, м.

Уст. Чалавек, які адмовіўся ад рэлігіі, ад веры ў бога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маланадзе́йны, ‑ая, ‑ае.

На якога нельга спадзявацца, які не выклікае давер’я. Маланадзейны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марфіні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Чалавек, які пастаянна ўжывае морфій як наркатычны сродак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́стык, ‑а, м.

Чалавек, схільны да містыкі; паслядоўнік якога‑н. рэлігійна-містычнага вучэння.