*Ва́нчас, ванчос, ванчэс, ванчус ’дубовы брус, клёпкі, дошкі на клёпкі’ (Кольб., КЭС, Гарб.); ’від лесаматэрыялу’ (КСТ). Да літ. vančos, лат. vantis ’дубовы брус, бэлька для прывязвання якара’ (Карскі, Труды, 391, 482; Карскі, РФВ, 49, 13; Фасмер, 1, 272; Рудніцкі, 1, 310; Аткупшчыкоў, Лекс. балтызмы, 32–33).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Васемна́ццаць. Рус. восемна́дцать, укр. вісімна́дцять, ст.-слав. осмьнадесѧте, ст.-рус. осмьнадесять, чэш. osmnáct і г. д. Прасл. *osmь na desęte ’васемнаццаць’ (літаральна ’восем пасля дзесяці’). У размоўнай мове прасл. форма падверглася розным скарачэнням і ўпрашчэнням (Брукнер, 110; Фасмер, 1, 356; Супрун, Числит., 15; Шанскі, 1, В, 170).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́дзьма. Ст.-рус. вѣдьма, рус. ве́дьма, укр. ві́дьма, польск. wiedźma, чэш. vědma. Як думаюць, вытворнае ад слав. *věděti, *vědati ’знаць’; параўн. і ст.-рус. вѣдь ’чараўніцтва (Брукнер, Slavia, 13, 980; Міклашыч, 390 і далей; Траўтман, 338; Фасмер, 1, 285). Махэк₂ (680) зыходзіць з праформы *vědoma. Няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ландша́фт ’агульны выгляд мясцовасці, пейзаж’, ’вясковы краявід на малюнку’ (ТСБМ). Магчыма, з польск. landszaft, lanczaft, lanczoft (з 1626 г.) або з рус. мовы ў якасці культурнага тэрміна. Першакрыніцай, аднак, з’яўляецца ням. Landschaft ’мясцовасць’ (Брукнер, 290; Фасмер, 2, 467; Слаўскі, 3, 50–51; Чартко, Бел. лінгв. зб., 152).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лачу́га ’хаціна’ (паўд.-усх., КЭС), узята з мовы старавераў — з рус. лачу́га, якое з цюрк. Параўн. чагат. alačuɣ ’палатка, шацёр з лямцу, кары, галін’, тат., кірг. alačyk ’тс’ (Радлаў, 1, 362; Фасмер, 2, 468). Сюды ж лачу́жнік (лаянк.) ’бяздомнік, які цягаецца па чужых хатах, халупах’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Літургі́я ’галоўнае хрысціянскае набажэнства з прычасцем; абедня’ (ТСБМ), ст.-рус. литургиꙗ, литоргиꙗ < ст.-слав. литоургиꙗ < ст.-грэч. λειτουργία ’грамадская служба, павіннасць, звязаная з грашовымі выдаткамі’, пазней у Новым запавеце ’служба, служэнне наогул’ > ’набажэнства’ (Фасмер, 2, 503; Слаўскі, 4, 307; Вясноў, Бел. лекс., 35; Пацлава, Paleoslovenica, 120).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вясталка ’жрыца старажытнарымскай багіні Весты — захавальніцы дамашняга агню’ (БРС, КТС), укр., рус. весталка, польск. westalka і г. д. Запазычана з польск. ці з рус. мовы; у якой < з франц. vestale (Фасмер, 1, 304) або непасрэдна з лац. (у канцы XVIII ст.) паводле Шанскага, 1, В, 74.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віка́рый ’намеснік архірэя ў праваслаўнай царкве ці епіскапа або прыходскага свяшчэнніка ў каталіцкай царкве’ (БРС, КТС). Запазычана з царкоўнага с.-вяк.-лац. vicārius ’намеснік’ < лац. vicis ’змена’ (Праабражэнскі, 1, 83; Фасмер, 1, 314; Брукнер, 621; Махэк₂, 689; Скок, 3, 592) ці з польск. wikary (Булыка, Запазыч., 63).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галерэ́я (БРС) (гэтага слова няма ў Булыкі, Запазыч.). Рус. галере́я, укр. галере́я. Думаюць, што ў рус. мове гэта слова запазычана з ням. Galerie або з франц. galerie (гл. Фасмер, 1, 386; там і літ-ра). Шанскі (1, Г, 15) лічыць, што ў рус. мове галерея з ням.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гама́к (БРС). Рус. гама́к, укр. гама́к. Бел. і ўкр. словы ўзяты, як відаць, з рус. мовы. Там гэта запазычанне з франц. hamac (дзесьці ў другой палавіне XVIII ст.) < ісп. (назва ўзята ад туземцаў в‑ва Гаіці). Гл. Фасмер, 1, 391; Слаўскі, 1, 399; Шанскі, 1, Г, 23.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)