паздава́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -дае́цца; -даёмся, -даяце́ся, -даю́цца; зак.

Здацца — пра ўсіх, многіх.

П. ў палон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазеляне́лы, -ая, -ае.

1. Пакрыты зялёнай цвіллю, раскаю, мохам і пад.

Пазелянелая страха.

2. Пра колер твару: бледны, зямлістага адцення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакрытыкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; зак., каго-што.

Выказаць крытычныя заўвагі пра каго-, што-н.

П. каго-н. за недахопы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палі́цца¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., па́ліцца; незак.

Пра печ: мець у сабе раскладзены агонь.

У кухні палілася пліта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панапіва́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Напіцца — пра ўсіх, многіх.

Дзеці панапіваліся малака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панарыва́ць², 1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв., -а́е; -а́ла; зак.

Нарваць², нагнаіцца — пра ўсё, многае.

Пальцы панарывалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панаяда́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Наесціся — пра ўсіх, многіх.

Усе панаядаліся ўдосталь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрыгіна́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Прыгнуцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параскрыва́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Раскрыцца — пра ўсё, многае ці ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасе́сці, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ся́дзе; -ся́дзем, -ся́дзеце, -ся́дуць; зак.

Сесці — пра ўсіх, многіх ці ўсё, многае.