прая́вачны, -ая, -ае (спец.).

Які служыць для праяўлення фота- і кінаплёнкі.

Праявачная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

процівага́завы, -ая, -ае.

Прызначаны для барацьбы са шкодным уздзеяннем атрутных газаў.

Процівагазавыя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прые́зджы, -ая, -ае.

Які прыехаў адкуль-н., не тутэйшы.

Пакой для прыезджых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мышало́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ло́вак, ж.

Пастка для лоўлі мышэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напо́рны¹, -ая, -ае.

Які служыць для ўтварэння напору вадкасці.

Н. бак.

Напорныя трубы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паласка́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Пасудзіна для мыцця кубкаў, шклянак і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паліту́ра, -ы, ж.

Спіртавы лак, які выкарыстоўваецца для паліроўкі.

|| прым. паліту́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перавя́зачная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

У медыцынскай установе: спецыяльнае памяшканне для перавязак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́шня, -і, мн. -і, -шань, ж.

Лом з драўляным дзяржаннем для прабівання лёду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпо́й, -ю, м. (спец.).

Метал або сплаў для паяння.

|| прым. прыпо́йны, -ая, -ае.