Ке́ўкнуць 1 ’піснуць (пра ката)’ (Нар. лекс.). Гл. кеўкаць.
Ке́ўкнуць 2 ’здохнуць, памерці’ (Жыв. сл., Нар. словатв.). Укр. кикнути ’тс’. Паняцце «пагібелі» звязваецца з паняццем «гнутага». Параўн. гінуць і гнуць. Гэта дае падставу выводзіць бел. і ўкр. дзеясловы ад прасл. kyka, літ. kùkis ’гак’ і інш. (ЕСУМ, 2, 431). Параўн. таксама звонкі варыянт гегнуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Матля́цца, матля́тыса ’хістацца, знаходзячыся ў вісячым становішчы, вісючы, хістацца туды-сюды, з боку ў бок’ (ТСБМ, ТС; пін., Нар. лекс.), ’боўтацца’ (Ян.), ’ухіляцца ад працы, хадзіць без справы’ (шкл., Мат. Маг.), матля́ць ’матаць, размахваць, хістаць чым-небудзь’ (ТСБМ, ТС), матляну́цца ’матнуцца, памкнуцца, паспяшацца куды-небудзь’ (Нар. Гом.). Укр. мотля́тися, мо́тлятися. Да матла́ць < мата́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пацу́рыць ’прагнаць’ (стаўб., Нар. сл.). У выніку кантамінацыі лексем туры́ць ’гнаць’, цу́рыць ’кідаць’ і, магчыма, цу́рка ’палка’.
Пацуры́ць, ушац. пъцуры́ць ’паразбіваць на дробныя асколкі’ (Нар. лекс.). Да па‑ і цуры́ць ’кідаць’, якое з’яўляецца роднасным да літ. kiáuras ’дзірка’, лат. caūrs ’дзіравы’, с.-н.-ням. schore ’трэшчына, пералом’ (Мюленбах-Эндзелін, 1, 365; Фасмер, 4, 387).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разо́ра ’баразна’ (ТСБМ), розо́ра, рузо́ра, разо́рка, розо́рка ’разора’ (маст., пух., гродз., лід., нараўл., драг., пруж., шчуч., Сл. ПЗБ), разо́рына ’баразна’ (Нас., Сцяшк.), разо́р ’разора’ (Нар. лекс., Нар. Гом., Выг., Гарэц., Др.-Падб., Сцяшк., Яруш., Дэмб.). Утворана ад раз- і араць (гл.). Сюды ж разо́рваць ’выворваць бульбу’ (Сцяшк., Янк. 3.), разо́раны, разо́раты ’узараны’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ры́маць ’румзаць, канозіцца’ (ТС), рыме́ць ’злаваць, выгаворваць’ (дзярж., Нар. сл.), ’вішчаць (пра свіней)’ (мядз., Нар. сл.), руск. дыял. рымонить, чэш. rýma ’насмарк’, серб.-харв. рѝмати ’плакаць, хныкаць’, з іншым вакалізмам рус. дыял. рю́мить ’плакаць’, рю́ма ’плакса, равула’, укр. рюмати, рюмсати. Да і.-е. *rʼum‑: *rym (Куркіна, Этимология 1971, 76; Скок, 3, 144). Параўнай ры́мзаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скало́ціны ‘маслянка’ (Касп., Шатал., Сцяшк. Сл., Варл., Жд. 2, Нар. сл., Нар. словатв.), скало́ціна, скало́твіны (Нас.), скало́цьвіна (Бяльк.), скало́цвіны (ЛА, 4), скалаця́нка, скало́ціна, скало́цьвіна (Мат. Маг.), скало́чыны (Жд. 2), скало́чанка (Жд. 2, Жыв. сл.), скалаця́нка (Гарэц.) ‘тс’. Да скалаціць < калаціць з рознымі суфіксамі. Параўн. аднакаранёвыя ўкр. сколо́тина, часцей мн. л., рус. дыял. сколо́тина, вы́колотки ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сто́лак ‘зэдлік, услончык’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Сцяшк.; петрык., Шатал.; Ян., Мат. Гом., Скарбы, Бяльк.; паст., ваўк., узд., беласт., Сл. ПЗБ), сто́лок ‘слон, табурэтка’ (ТС, Нар. словатв., ПСл.; стол., Нар. лекс.), сто́лок, сто́лка, сту́лка ‘зэдлік’ (Сл. Брэс.), сто́лкі ‘козлы’ (Сл. рэг. лекс.). З польск. stołek ‘табурэтка’. Польскае слова ўтворана ад stół, гл. Борысь, 579.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лахаміда ’лахман’ (прынёманск., Нар. лекс.) узнікла ў выніку кантамінацыі лексем лахі і хламіда (гл.), параўн. халаміда ’рызман’ (Юрч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лахту́й ’неахайны, неакуратны чалавек’ (жлоб., Нар. словатв.). Утворана ад лахтач пры дапамозе суф. ‑уй (з адценнем экспрэсіі непахвальнасці).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́хты ’зношанае, парванае адзенне, скамечанае і бруднае’, ’манаткі’ (клец., Нар. лекс.). У выніку кантамінацыі лахі і латы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)