пало́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

1. Незамерзлы або расталы ўчастак ледзяной паверхні ракі, возера, мора і г. д. У месцах асабліва быстрага цячэння або выхадаў цёплых крынічных вод застаюцца палонкі, якія не замерзнуць нават і ў суровыя зімы. Прырода Беларусі.

2. Дзірка, прасечаная ў лёдзе возера, ракі і г. д. Павольна, не спяшаючыся, бяруцца [сяляне] за справу. Прасякаюць палонкі, закідаюць невад. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

1. Празрыстая эластычная, цэлулоідная стужка са святлоадчувальным слоем для фатаграфічных і кінематаграфічных здымкаў. За якой паўгадзіны Айзік мог аббегаць паўгорада, напстрыкаць на плёнку свае «лейкі» кадраў з дваццаць. Сабаленка.

2. Тонкая празрыстая бясколерная матэрыя сінтэтычнага паходжання. Поліэтыленавая плёнка. Трымаць раннія агуркі пад плёнкай.

3. Тое, што і плеўка. Халаднаваты метал быў пакрыты васковай плёнкай тавоту. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палаві́на, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж.

1. Адна з дзвюх роўных частак, якія разам складаюць цэлае.

П. памідора.

П. справы.

П. зімы прайшла.

Першая п. гульні (у спорце).

2. Сярэдзіна якой-н. адлегласці, прамежку часу.

Праехаць палавіну дарогі.

П. восьмай вечара.

3. Асобная частка жылога памяшкання (уст.).

Парадная п. дома.

4. Пражонку (разм., жарт.).

Мая п. ў ад’ездзе.

|| памянш. палаві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. палаві́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хо́ванка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

1. Месца, дзе можна знайсці прытулак, схавацца ад каго‑, чаго‑н. — Ну чаго турбавацца, — сказаў Ігналь. — Хованка ў нас надзейная, калі што. Лупсякоў. Многа клопатаў буран прынёс і дыверсантам, бо будан іх служыў толькі як хованка ад камароў і сонца. Федасеенка. // Спецыяльна зробленае ці прыстасаванае месца ці збудаванне для хавання ад каго‑, чаго‑н. А такі ж ён [Вова] за дзень натупаўся, капаючы разам з другімі ў садзе хованку ад бомбаў. Гурскі. [Лукша:] — Усю ноч мы [партызаны] сабе хованкі капалі. Гроднеў.

2. Скрытае, патайное месца для захоўвання чаго‑н. Хованка для скарбаў.

3. толькі мн. (хо́ванкі, нак). Дзіцячая гульня, у якой той, хто водзіць, шукае астатніх удзельнікаў гульні, якія схаваліся. Будучы клуб акупіравалі хлапчукі — са смехам і крыкамі гуляюць у хованкі. Шамякін. [Сакольны:] — Праязджаў нядаўна паўз лясныя паселішчы. Бегалі там дзеткі між кустоў, гулялі ў хованкі. Кулакоўскі.

•••

Гуляць у хованкі гл. гуляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́далица ж., обл.

1. (опавшие семена) самасе́йка, -кі ж., самасе́й, -се́ю м.;

2. (опавшие с деревьев плоды) апа́дкі, -каў мн., ед. апа́дак, -дка м., собир. апа́д, -ду м., обл. па́далкі, -лак мн., ед. па́далка, -кі ж., обл. па́данкі, -нак мн., ед. па́данка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сцэ́на, -ы, мн. -ы, сцэн, ж.

1. Спецыяльная пляцоўка, на якой адбываюцца спектаклі, канцэрты, выступленні і інш., а таксама ўвогуле сам тэатр, тэатральная, эстрадная дзейнасць.

Падняцца на сцэну.

Майстры сцэны.

2. Асобная частка акта тэатральнай п’есы, эпізод у п’есе, рамане, аповесці, карціне.

3. Здарэнне, эпізод, які можна назіраць у жыцці.

Сцэна з жыцця студэнтаў.

4. Вострая, рэзкая размова (разм.).

С. рэўнасці.

|| памянш. сцэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 2 і 3 знач.).

|| прым. сцэні́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канапля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

1. Невялікая пеўчая птушка атрада вераб’іных, якая жывіцца пераважна насеннем пустазелля. Якіх толькі птушак не было ў Васевай клетцы! І маленькія канаплянкі, і шчабятлівыя сінічкі, і асцярожныя снегіры. Пальчэўскі.

2. Разм. Цёплая парцяная хустка фабрычнага вырабу. Жанчына паспешліва паднялася, паправіла на галаве рабую канаплянку, завязаную пад падбародкам. Васілевіч. Агаціна галава была ўкручана хусткай-канаплянкай, дык яна, мусіць, так не адчувала сіверу. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крупі́нка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн.нак; ж.

1. Памянш. да крупіна; маленькая крупіна.

2. Дробная часцінка чаго‑н. З сосен ападалі на тратуар ледзяныя крупінкі інею. Грамовіч. // перан. Пра вельмі малую колькасць чаго‑н. [Наталля:] Шчаслівая тым, што я патрэбны чалавек, што магу несці хоць крупінку цяжару, які лёг на плечы народа. Крапіва. У Ганны Сяргееўны яшчэ была крупінка надзеі, і яна рашыла трымацца да канца. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

машы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

1. Памянш. да машына (у 1 знач.). Швейная машынка.

2. Невялікая прылада для якой‑н. работы. Машынка для набівання папярос. □ У школе ёсць машынка. На школьным двары ў часе перапынку стрыжэ настаўнік сваіх маленькіх вучняў. Колас. // Разм. Тое, што і пішучая машынка. У прыемнай кабінета дробненька стукала машынка. Кулакоўскі.

•••

Пішучая машынка — механізм з клавішамі-літарамі для ручнога друкавання тэксту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абало́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

1. Покрыва ў выглядзе шкарлупіны, скуркі (у пладах), тканіны або проста верхні слой чаго‑н. Ядзерка арэха захавана пад моцнай абалонкай. Зямны шар мае цвёрдую абалонку — зямную кару. Абалонка аэрастата. // Назва некаторых покрыўных тканак. Слізістая абалонка. Рагавая абалонка. Сеткавая абалонка. Радужная абалонка.

2. перан. Форма вонкавага выяўлення якога‑н. унутранага зместу. Пад знешняй фантастычнай абалонкай падання мы бачым яе [легенды] рэальную аснову. Івашын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)