ладу́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Уст.

1. Род патранташа ў кавалерыстаў, якім карысталіся да першай сусветнай вайны. // Сумка для пораху, шроту ў паляўнічых.

2. Набой для стрэльбы; трубачка ў форме гільзы з порахам і шротам для аднаго зараду. Надзеў [дзед Талаш] праз плячо паляўнічую .. торбу на шырокім пасе, дастаў ладункі з порахам. Колас.

[Ад польск. ładunek — зарад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́янка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

1. Абразлівыя, грубыя словы, выразы. Самая адборная і зняважлівая лаянка разлягалася па наваколлю. Паслядовіч. // Грубыя дакоры. Угледзеўшы Лібу, якая ў гэту хвіліну порстка ўварвалася з надворку ў хату, .. [маці] накінулася на дачку з востраю лаянкай. Гартны.

2. Сварка. Год пяцьдзесят дзед з бабай пражылі, Без лаянкі. Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Разм.

1. Сівы волас. Вось гэты высокі стары з чорнай барадой і такімі ж чорнымі, без адзінай сівінкі, валасамі — старшы конюх калгаса. Шамякін.

2. перан. Шаравата-белы колер, афарбоўка чаго‑н. Лісце з сівінкай. Вінаград з сівінкай.

3. Лёгкая сівізна ў футры. Каракуль з сівінкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чака́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. чаканіць.

2. Р мн. нак. Рэльефны, па-мастацку выкананы адбітак на паверхні металічных вырабаў. Рубель шыбуе мой Да новай вышыні, Чаканкай залатой Па ўсёй зямлі звініць. Непачаловіч. // Мастацкі выраб з такім адбіткам. Падарыць чаканку.

3. У тэхніцы — апрацаваная паверхня металу, загладжаная шчыліна і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыта́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Кніжка, часцей падручнік, які змяшчае невялікія тэксты, творы ці ўрыўкі з твораў, для практыкавання ў чытанні, набыцця навыкаў у чытанні; хрэстаматыя. Характэрна, што большая частка.. баек [Коласа] напісана для дзяцей, прынамсі паэт меркаваў змясціць іх у дзіцячай чытанцы. Казека. Настаўніца бярэ беларускую чытанку «Родны край». Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зямля́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Часовае жыллё, зробленае ў зямлі (іншы раз выступае на паверхню). Партызанскія зямлянкі. □ Зямлянкі былі пабудаваны так, што іх адразу нельга было ўгледзець — глыбока ў зямлі, пад разлапістымі дрэвамі. Шчарбатаў. [Каліна з Аннушкай] у кутку школьнага двара пачалі капаць зямлянку і зносіць туды свой набытак. Няхай.

зямля́нка 2,

гл. зямляне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагуля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

1. Прагулка. Пайсці на пагулянку ў лес. □ Пад мастком быў зроблены шлюз, праз які час ад часу прапускалі плыты. Лабановіч потым часта хадзіў сюды на пагулянку. Колас. Дамоў Мікола вярнуўся стомлены, але задаволены сваёй пагулянкай. Краўчанка.

2. Вечарынка, гулянка. Наладзіць пагулянку. □ Калі хлопцы прыйшлі на пагулянку, моладзь ужо танцавала. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падма́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн., ‑нак; ж.

1. Тое, што і прынада. [Пушкарэвіч:] Паложыш падманку — як без атруты, то [ліса] з’есць, а як з атрутай, дык нават і ў той бок не глядзіць. Гурскі.

2. Састаўная частка назваў некаторых мінералаў, якія маюць характэрныя прыметы металаў, але не з’яўляюцца металічнымі рудамі. Смаляная падманка. Цынкавая падманка. Рагавая падманка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́гры, ‑аў; адз. негр, ‑а, м.; негрыцянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. негрыцянкі, ‑нак; ж.

Асноўная група карэннага насельніцтва трапічнай Афрыкі, якая характарызуецца цёмным колерам скуры, а таксама нашчадкі прадстаўнікоў гэтай групы, якіх прымусова вывезлі каланізатары ў Амерыку ў 16–19 стст. Рабства яшчэ не пазбыта ў амерыканскіх калоніях, А ўжо няволяй прыбітыя, Негры змагаюцца сёння. Тарас.

[Фр. négre ад лац. niger — чорны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неспадзява́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн.нак; ж.

Разм. Нечаканае здарэнне, выпадак і пад. І вось я рад, што нікога няма, што малюнак мой будзе зноў неспадзяванкаю для дзядзькі. Брыль. Я ўзбег на высокі ганак і хуценька ўскочыў у расчыненыя сенцы. І аж спыніўся ад неспадаяванкі: як не нос у нос сутыкнуўся з Ленкаю. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)