Бандэро́ль. Рус. бандеро́ль (з XVIII ст.), укр. бандеро́ль. Запазычанне (бел. і ўкр. праз рус. мову) з франц. banderole ’вымпел, перавязь’ (< італ.). Шанскі, 1, Б, 32. Бел. слова запазычана з рус. яшчэ ў дакастрычніцкі перыяд (гл. Крамко, Гіст. мовы, II, 144–145, там і абгрунтаванне).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басты́сь здаровы, ні на што няздатны хлопец, бадзяга’ (Касп.). Няяснае слова (як і большасць экспрэсіўных слоў наогул). Можна меркаваць, што гэта нейкае ўтварэнне («экспрэсіўны» суфікс ‑с‑), звязанае з басця́ццаліт. мовы) ’бадзяцца’ (гл.), басця́ка ’бадзяга’ і з байстру́к, бастру́к. Параўн. яшчэ літ. bastū̃nas ’бадзяга’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блехаваць ’хлараваць’ (Інстр. I), укр. бліхува́ти ’адбельваць (лён, палатно)’. Як і блех (гл.), запазычанне з польск. blechować, blichować (ням. bleichen). Шалудзька, Нім., 22; Рыхардт, Poln., 35. Наўрад ці ўсх.-слав. утварэнне ад блех (гл.). Няпэўна Рудніцкі, 148, які бачыць тут непасрэднае запазычанне з ням. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маляві́дла ’фарба’ (Сцяшк., Сцяшк. Сл.; астрав., Сл. ПЗБ), ’прыгожы твар пустой жанчыны’ (Нас.). Запазычана з польск. мовы, пасля атрымала на бел. тэрыторыі самастойнае семантычнае развіццё, параўн. польск. malowidło ’намаляваная рэч, жывапісны твор’, ’жывапіс’, ’касметыка для твару’. Аб суфіксе гл. таксама Сцяцко, Афікс. наз., 35–36.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малёк1 ’назва моладзі рыб’ (Сцяшк., ТСБМ), укр. мальо́к, рус. малёк. Відавочна, з рус. мовы як навуковы тэрмін. Да малы́ (гл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ьkъ.

Малёк2 ’лубок, лубковае мастацтва’, мальковы ’лубковы’ (паўн.-зах., КЭС) — няўдалы наватвор ад маляваць з суфіксам ‑ок (як лубок).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́ўнуць ’упасці, паваліцца’, ’ступіць нагой у што-н.’ (ігн., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене і інш. (LKK, 16, 183), слова паходзіць з літ. mauti ’ляцець’, ’упасці, паваліцца’. Лаўчутэ (Балтызмы, 145) дадае значэнні літ. слова ’валіць, перакідвацца’, таму што ’паваліцца’ ў слоўніках літоўскай мовы не пададзена.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мра́ка ’непагадзь’ (браг., Шатал.; Ян.), лельч. ’снег з дажджом’ (ЛАПП), мра́чны ’дажджлівы’ (Ян.), мра́чыць ’імжэць’ (браг., Шатал.). З укр. мовы, параўн. мра́ка, мря́ка ’густы туман з дробным дажджом’, мря́чити ’імжэць’, мра́чний ’туманны, дажджлівы’. Узыходзіць да прасл. morkъ > морак (гл.). Параўн. таксама ЕСУМ, 3, 528.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́ліца ’ручка вясла’ (стол., пін., Масл.; ТС), рус. мы́лица, мы́льца ’тс’, якія з эст. mõla ’кармавое вясло’, карэл. mela, фін. mela (Фасмер, 3, 23–24). Запазычанне з рус. мовы можна дапусціць, але больш імаверным здаецца семантычны перанос з му́лец (гл.), му́ліца ’ручка касы, сахі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́скус ’пахучае рэчыва’ (ТСБМ), ст.-рус. мускусъ, мъскусъ, москосъ ’тс’, якія праз лац. muscus ці ст.-грэч. μόσχος ’тс’ з перс. mušk ’бабровая струя’ < ст.-інд. muṣkás ’яечка’ (г. зн. сакрэт з залоз некаторых жывёл). У бел. мове (паводле Крукоўскага, Уплыў, 79) — з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мімоза ’(суб)трапічная расліна Mimosa pudica’, ’крыўдлівая, сарамлівая асоба’, ’ленкаранская акацыя, Caragana Lam.’ З рус. мимо́за ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 88). Да мім (гл.). Матывацыя: пры дотыку да лісткоў яны згортваюцца, «мяняюць твар». Паводле формы — з лац. або франц. мовы (параўн. франц. plante mimeuse ’недатыка, незачэпа’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)