цэ́нзавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цэнзу, адпавядае патрабаванням цэнзу (у 2, 4 знач.). Цэнзавая сістэма. Цэнзавыя выбары. Цэнзавая прамысловасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экра́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да экрана. Экранны малюнак. Экранная рама. □ Сюжэт гэтага экраннага твора адпавядае зместу вядомай аповесці. «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несугу́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае падабенства ў гучанні, негарманічны. Несугучныя словы.
2. Які не адпавядае чаму‑н., не гарманіруе з чым‑н. Несугучныя сучаснасці матывы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брако́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае якую‑н. загану, брак, не адпавядае запатрабаванням. А як жа.. [бульба] на смак? — схамянулася маці. — Можа якая бракоўная? Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гігіені́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гігіены, заснаваны на гігіене. Гігіенічныя меры. Гігіенічная гімнастыка.
2. Які адпавядае правілам гігіены, карысны для здароўя. Гігіенічны касцюм. Гігіенічныя жыллёвыя ўмовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мара́льны, -ая, -ае.
1. гл. мараль.
2. Які адпавядае правілам маралі, якому ўласціва высокая мараль.
М. ўчынак.
М. абавязак.
3. Звязаны з унутранымі, душэўнымі перажываннямі.
Маральная падтрымка.
Высокі м. дух.
○
Маральны знос — змяншэнне вартасці абсталявання, машын, што знаходзяцца ў эксплуатацыі, незалежна ад змянення іх фізічнай прыдатнасці.
|| наз. мара́льнасць, -і, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
непрысто́йны, ‑ая, ‑ае.
Які не адпавядае правілам прыстойнасці. Непрыстойны анекдот. □ [Славік:] — Клянуся. Я адкушу сабе язык, калі з яго сарвецца хоць адно непрыстойнае слова. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неадпаве́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не адпавядае чаму‑н., не падыходзіць для чаго‑н. Неадпаведнае слова. Жыць у неадпаведных умовах.
2. Які пазбаўлены адпаведнасці, прапарцыянальнасці; несуразмерны. Выконваць працу, неадпаведную сваім сілам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праця́жнік, ‑а, м.
1. Знак прыпынку ў выглядзе доўгай гарызантальнай рыскі ( — ).
2. Такі знак у азбуцы Морзе, а таксама гукавы сігнал, які адпавядае гэтаму знаку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фешэне́бельны, ‑ая, ‑ае.
Які адпавядае патрабаванням найлепшага густу і моды; элегантны, вытанчана-прыгожы, раскошны. Фешэнебельны курорт. □ Уздоўж набярэжнай Схевенінгена стаяць фешэнебельныя атэлі, рэстараны, магазіны. Мележ.
[Англ. fashionable.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)