бесказы́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Шапка без казырка, звычайна ў маракоў. Ідуць у белых бесказырках Па набярэжнай маракі. Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбедава́цца, ‑бядуюся, ‑бядуешся, ‑бядуецца; зак.
Разм. Пачаць моцна бедаваць. — Эх ты, чалавек, на галаве шапка, — усміхнуўся Вульф, — чаго ты так разбедаваўся? С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сла́бкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які няшчыльна прылягае; завялікі (пра пояс, абутак, адзенне). Слабкая пятля. Слабкая шапка.
2. Нямоцна нацягнуты, слаба прыкручаны. Слабкая вяроўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
велікава́ты, ‑ая, ‑ае.
Крыху большы, чым патрэбна. Велікаваты каўнер. Велікаватая шапка. // Даволі вялікі. Я ўвайшоў у велікаваты пакой з крыху гарбатаю падлогаю пасярэдзіне. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шахцёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Разм.
1. Жан. да шахцёр.
2. Брызентавы рабочы касцюм шахцёра, а таксама рабочая шапка шахцёра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кушне́рка ’мехавая шапка’ (Шат., Сцяшк. Сл., Нар. сл.). Да кушнер (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пістон 1, пісту͡он ’невялікі металічны каўпачок з выбуховым рэчывам у ружэйных патронах альбо снарадах’ (ТСБМ, Бес.). Відаць, праз рус. мову з франц. piston, якое з італ. pistone ’поршань’, ’таўкач, мяла’ < лац. pistāre ’таўчы’ (Фасмер, 3, 268). Сюды ж пістон ’шомпальная стрэльба’ (Касп.).
Пістон 2 ’белая конусавідная вастраверхая шапка з лямпа’ (Бяльк.), паўн.-усх. пістоны ’мэндлікі’ (КЭС), — у выніку семантычнага пераносу ’каўпачок у выглядзе шапачкі, шапкі’, параўн. польск. piston альбо kapiszon ’капюшон’ > ’шапка (конусавідная) > ’шапка мэндліка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Папа́ха ’высокая футравая шапка’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’круглая шапка з аўчыны’ (Сцяшк.). З рус. папа́ха ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 74), дзе з азерб. papax ’тс’ (Радлаў, 4, 1207), якое выводзілася з чаркескага (Корш у Праабражэнскага, 2, 40; гл. яшчэ Фасмер, 3, 200).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лямцоўка ’шапка, капялюш, зроблены з лямцу’ (ТСБМ, Шат.). Да лямец 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Невідомка (ńauidomka) ’шапка-невідзімка’ (Вяр.). Ад невідомы ’нябачны’ (Нас.), да відзець (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)