А́драс (БРС). Відаць, запазычанне з польск. adres, якое з франц. adresse. Параўн. Шанскі, 1, А, 49.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бала́нс. Рус. бала́нс, укр. бала́нс. Новае запазычанне з франц. balance (падрабязней гл. Шанскі, 1, Б, 21).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вальта́ж ’напружанне ў электрычным ланцугу’ (КТС). Праз рус. вальтаж з франц. voltage ’тс’ (Рудніцкі, 1, 474).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вальтэр’я́нец ’вальнадумец’ (КТС). Праз рус. вольтерьянец з франц. voltairien (Шанскі, 1, В, 156; Рудніцкі, 1, 474).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вандалі́зм (БРС). З рус. вандализм (Крукоўскі, Уплыў, 76) з франц. vandalisme ’тс’ (Шанскі, 1, В, 17).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіламе́тр ’адзінка даўжыні, роўная 1000 метраў’ (ТСБМ). З франц. kilomètre праз рус. километр. Параўн. кілаграм (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Манцёр ’спецыяліст па электраабсталяванню, электраправодцы’, ’мантажнік’ (ТСБМ). З рус. монтёр, якое з франц. monteur < monter ’збіраць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сувені́р ’памятная рэч’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. сувенир ’тс’ з франц. souvenir < se souvenir ’успомніць, успамінаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бето́н. Рус. бето́н (з першай палавіны XIX ст.), укр. бето́н. Запазычанне з ням. Beton (або прама з франц. béton, якое з’яўляецца крыніцай і для ням., гл. Клюге, 71). Фасмер, 1, 162; Шанскі, 1, Б, 112, гл. яшчэ MESz, 1, 290–291. Франц. béton < лац. bitumen ’бітум’. Бел. слова запазычана, відаць, праз рус. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парашу́т ’прыстасаванне ў выглядзе вялікага парасона, прызначанае для спуску людзей, грузаў з лятальных апаратаў, для тармажэння пры пасадцы самалётаў і пад.’ (ТСБМ). З рус. парашю́т ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 80, 83) < франц. parachute, якое ўтворана ад італ. para ’абараняй’ і франц. chute, ’падзенне’ (Фасмер, 3, 205). З рус. парашюти́ст таксама бел. парашуты́ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)