папрака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго, чым.

Выказваць каму-н. дакор, нездавальненне чым-н., абвінавачваць у чым-н., асуджаць за што-н.

П. куском хлеба.

П. каго-н. у баязлівасці.

|| аднакр. папракну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

садану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак. і аднакр. (разм.).

1. што. 3 размаху ўсадзіць што-н. вострае.

С. нож у дрэва.

2. чым і без дап. Моцна ўдарыць.

С. кулаком у бок.

С. з ружжа (выстраліць).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кры́кнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да крычаць (у 1, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мазну́ць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да мазаць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́калупнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да выкалупіць, выкалупаць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлю́пнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да хлюпаць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гру́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Ствараць грукат.

Боты грукалі па дашчанай падлозе.

2. Тое, што і грукацца (у 2 знач.).

|| аднакр. гру́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. гру́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зы́баць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што (разм.).

Калыхаць у зыбцы; гайдаць.

З. дзіця.

Хвалі зыбаюць човен.

|| аднакр. зыбану́ць і зыбну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. зы́банне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысту́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.

1. чым. Стукнуць злёгку, у такт чаму-н.

П. абцасам.

2. каго (што). Забіць моцным ударам, выстралам (разм.).

П. здрадніка.

|| незак. прысту́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удзьму́ць, -му́, -ме́ш, -ме́; -мём, -мяце́, -му́ць; -мі́; -му́ты і удзьму́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак., што ў што.

Дзьмучы, увесці ўнутр.

У. паветра куды-н.

|| незак. удзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)