руло́н, ‑а, м.
Скручаная ў трубку папера, тканіна, цэлафан і пад. У кузаве ляжаў цэлы рулон газетнай паперы і скрынкі з шрыфтамі. Новікаў. Я знарок павольна прайшоўся ля стала, сеў у крэсла, раскатаў рулон з чарцяжамі. Б. Стральцоў.
[Ад фр. rouleau — звітак, трубка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сабанту́й, ‑я, м.
У татараў і башкіраў — народнае свята, звязанае з заканчэннем вясенніх палявых работ. // перан. Разм. Шумлівая пагулянка; калатня; бітва. Во толькі звозіць яшчэ раз кампанію і ўчыніць суседзям невялічкі сабантуй, па-свойму, па-шафёрску. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адысе́я, ‑і, ж.
Кніжн. Блуканні і падарожжы, звязаныя з рознымі перашкодамі і прыгодамі; апавяданне пра гэтыя прыгоды. Неяк здарылася так, што закончыўшы сваю паўночную адысею і прыехаўшы ў Мінск, не бачыліся мы са «старым» даволі доўгі час. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здаравя́ка, ‑і, м. і здаравя́к, ‑а, м.
Разм. Чалавек моцнага целаскладу і вялікай фізічнай сілы. Парады даваў суседскі хлопец, каржакаваты, шыракаплечы здаравяка. Б. Стральцоў. У гэты час дзверы расчыніліся, і на парозе з’явіўся плячысты здаравяк у студэнцкай куртцы. Кухараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знаццё, ‑я, н.
Разм. (звычайна са словамі «каб жа»). Веданне, прадбачанне. Ігнат вінавата ўсміхнуўся: — Каб жа знаццё, то і сам бы нешта прыдумаў. Чыгрынаў. Каб жа знаццё, што будзе такое, няхай бы Казік, шалахвост гэты, заставаўся адзін. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наско́кам, прысл.
Разм. З разгону, хутка; адразу. [Кастусю] хлопцы казалі: латынь наскокам не возьмеш. Б. Стральцоў. // Мімаходам, наездам, выпадкова. [Алесь:] «Забыўся я на казарму. У арцелях наскокам бываю. Адарваўся. Бачаць хлопцы, гледзячы не, .. толькі начальніка, якога баяцца трэба.. Нядобра гэта!» Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паапяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Апячы ўсіх, многіх або ўсё, многае. Паапякаць рукі. Паапякаць плечы на сонцы. □ — Каваль [з хлопца] будзе. Яго з кузні за вуха не выцягнеш. То ў сажу выпацкаецца, то пальцы паапякае. І ніколі не плача. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падшы́цца, ‑шыюся, ‑шыешся, ‑шыецца; зак.
Разм.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць падшытым.
2. перан. Залезці пад што‑н. Малы не заплакаў, толькі не сваім голасам войкнуў, калі, уцякаючы ад матузоў, хацеў падшыцца пад ложак. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размо́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад размарыць.
2. у знач. прым. Знямоглы, абяссілены ад гарачыні і пад. Размораныя куры капаліся ў дарожным прыску. Б. Стральцоў. Драмаў .. [Васіль] нядоўга, абудзіўшыся, размораны ляжаў, заплюшчыўшы вочы, і нічога не думаў. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыдлёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.
Ручная прылада для капання; металічная лапата. Мы ўзяліся за работу: я рыдлёўкай выкопваў бульбу, а Ганка падбірала яе. М. Стральцоў. Бясшумна кідалі рыдлёўкі зямлю, Тужліва гучаў У прасторы салют. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)