по́ўніць, ‑ніць; незак., каго-што.

Папаўняць. Шум, смех, жарты поўнілі пакой. Колас. [Турка] поўнілі перажытыя і яшчэ не аблеглыя пачуцці. Быкаў. Цемру.. поўніў гул машын, чуліся прыцішаныя галасы артылерыстаў, фырканне коней. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́хады, ‑аў; адз. няма.

Меры, якія‑н. дзеянні, накіраваныя на дасягненне пэўнай мэты. Рабіць захады. Прымаць захады. □ Смех і жарты не сціхалі хвілін пяць, нягледзячы на самыя знергічныя захады Ніны Іванаўны. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неабгрунтава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае дастатковага абгрунтавання, неабходных падстаў, доказаў. Неабгрунтаваная заява. Неабгрунтаваныя падазрэнні. □ Мініч стаяў задаволены і горды. Вучням стала няёмка за пусты і неабгрунтаваны смех са свайго таварыша. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасы́пацца, ‑плецца; зак.

Пачаць сыпацца. Шыбы зазвінелі, а з некаторых пасыпаўся кіт. Колас. Зноў зазвінеў смех, пасыпаліся жарты. Няхай.

•••

Аж іскры з вачэй пасыпаліся гл. іскра.

пасыпа́цца, а́ецца; незак.

Зал. да пасыпа́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

элегі́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць элегічнага. Народнасць адчування жыцця — вось вызначальная стыхія стылю «Новай зямлі», дзе пачуцці, эмоцыі падаюцца ў складанай гаме, дзе смех суседнічае са смуткам, патэтыка з афарбаванымі элегічнасцю радкамі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акцябра́ты, ‑ат; адз. акцябронак, ‑нка, м.

Школьнікі малодшых класаў (звычайна 1–3), якія рыхтуюцца стаць піянерамі. Ягоны [Леніна] смех, Яго вясёласць Гарыць на тварах акцябрат, Жыве ў рабоце камсамола, У песнях маладых дзяўчат. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зя́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і зя́ваць. Жыжка, як шчупак, выкінуты на бераг, пачаў зяўкаць сваім роцікам, і хапаць паветра, але словы не ішлі. У зале пачуўся лёгкі смех. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пана́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі, што прыцягвае да сябе якімі‑н. якасцямі; прыемны, прывабны. Панадны выгляд. Панадны смех. □ Агрыпіне здавалася, што яна гэтай бяседы чакала даўно, чакала, як у нейкім ціхім, панадным сне. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выклікае смех; забаўны. Камічны танец. Камічная паходка. Камічная міна. □ — Вельмі арыгінальны чалавек і столькі розных камічных гісторый ведае. Рамановіч.

2. Камедыйны. Камічны акцёр. Камічная роля. Камічны талент. Камічная опера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завэ́дзганы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад завэдзгаць.

2. у знач. прым. Запэцканы, забруджаны. Калі ж Карла, нарэшце, пераплыў і выехаў на бераг — увесь мокры, завэдзганы — зноў заіскрыўся смех у натоўпе. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)