Мартапля́сы ’махры, ніткі, абрыўкі ў падранай вопратцы, мяшку, абрусе’ (карэліц., Янк. Мат., Жыв. сл., Сл. ПЗБ), стаўбц. мартыпля́сы ’тс’ (Жыв. сл.), ’упрыгожанні, карункі’ (дзятл., Сцяшк. Сл.), ’выкрунтасы’ (Нар. Гом.). Укр. мартопляс ’фігляр, вертапрах’. Складанае слова. Першая частка з морх‑ (параўн. ст.-рус. морхъ ’махры, абрыўкі тканіны’, а другое — з хлясь!, хлясцік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Астрано́с, остроно́с ’ёрш Acerina acerina Guld.’ (Крыв.). Складанае слова з остр‑ (гл. востры) і ‑нос (гл.). Аналагічнае слова, але для абазначэння іншай рыбы падае Даль. У форме остромыс (мазыр.) другая частка, відаць, мыс ’морда’ (Вярэніч, Бел.-рус. ізал., 27); острому́с мае у замест ы ў сувязі з вядомым на гэтай тэрыторыі пераходам ы > у.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жаўтапу́зік ’від бязногай яшчаркі’. Рус. дыял. желтопу́з ’від вужа’, укр. жовтопу́з ’від бязногай яшчаркі’; параўн. чэш. želtopusik ’від паўзуноў Ophisaurus apus’. Складанае ўсх.-слав. слова ўтворана з желт‑о‑пуз (гл. жо́ўты і пу́за). Бел. форма — памянш. з суфіксам ‑ік. Чэш. слова мае ў другой частцы, відаць, кампанент pus ‑a ’рот’, г. зн. азначае ’жаўтароцік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галаля́дзь ’сукаватае дрэва; месца ў ствале сасны, адкуль расце некалькі сукоў, найчасцей чатыры’ (Яшкін). Па паходжанню складанае слова (ад голы і ляда, лядзь; форму лядзь гл. у Яшкіна пад ляда), але не вельмі зразумелая семантыка гэтага ўтварэння. Паколькі няма іншых даных, этымалогія застаецца досыць праблематычнай. Але іншую версію, як здаецца, прапанаваць нельга, бо фармальна слова галалядзь надта празрыстае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галашча́чка ’непакрытая карова’ (Сцяц.). Няяснае слова. Сувязь з голы, здаецца, бясспрэчная, але словаўтварэнне вытлумачыць цяжка. Магчыма, складанае слова. Можна асцярожна ставіць пытанне: ці няма тут нейкай сувязі са словам галашчок (гл.)? У аснове такога называння мог ляжаць метафарычны перанос значэння ’непакрыты’: ’непакрытая (снегам) зямля (і таму замёрзлая)’ → ’непакрытая карова’ (гл. меркаванні адносна першаснай семантыкі слова галашчок).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кікімо́ры ’чалавекападобныя істоты, нячысцікі жаночага полу’ (Нік., Няч.). Звычайна гэта слова разглядаецца як складанае. Першая частка да прасл. kyka, kykati або літ. kaũkas ’чорт’ (Бернекер, 1, 676; Фасмер, 2, 231), а другая — прасл. mora (серб.-харв. мо̀ра ’начная пачвара’, славен. móra ’тс’, чэш. můra ’тс’, польск. mora ’тс’ (Бернекер, 2, 76; Фасмер, 2, 232). Вельмі праблематычна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Псялы́га, лаянк. псялы́тка ’сабачая костка’ (Байк. і Некр.). Складанае слова ад пся‑ і лыга (гл.) па аналогіі з псяюха (гл.). Паводле Энгелькінг (Klątwa, 114), падобныя ўтварэнні (параўн. польск. psiakrew) выступаюць як эўфемізмы кляцьбы; аднак нельга выключыць і мажлівасць пераасэнсавання аргатычнага псалы́га ’рыба’, што ўзыходзіць да новагрэч. ψάρι ’тс’ (параўн. Бандалетаў, Бел.-укр. ізал., 100). Збліжэнне з лы́тка (гл.) другаснае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́лечкі ‘толькі што’ (Мат. Гом.). Складанае ўтварэнне: т‑аснова ўказальнага займенніка прасл. *t‑ъ; ‑u— няяснага паходжання (Махэк₂, 659); ‑ле‑ — узмацняльная часціца, параўн. лат. nu‑le ‘толькі што’, другая частка якога з *lĕ — у літоўскай мове яна вядома ў форме nu‑li ‘(менавіта) зараз’ (ESSJ SG, 2, 405); ч‑кі — ласкальна-памяншальны суфікс, як у тута‑чкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мудрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Разм.
1. над чым і без дап. Рабіць што‑н. складанае, незвычайнае; прыдумваць што‑н. Два гады Анатоль мудраваў над разцамі, заходзіў у тупік і зноў, як апантаны, браўся за новае. Асіпенка. Трое хлапчукоў-падлеткаў мудравалі над вялікай і прыгожай мадэллю самалёта. Ракітны.
2. Залішне ўскладняць якую‑н. справу. Ганька за сталом доўга не мудруе. Раз-раз алюмініевай лыжкай .. — і неўзабаве па ўсёй поліўцы. А затым і па кашы! Васілевіч. // Хітрыць. — Мудруеш, ты Язэп, — гаворыць нарэшце [Максімка]. Не, не мудруе Язэп.. Не жыў бы ён у тым доміку фінскім. Не прывык бы. Хадановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ *Канадры́ста, канодрыста ’кураслеп (анемона) дуброўны, Anemone nemorosa L.’ (лун., Шатал.), стол. конадрысь, драг. коноздрыця ’тс’ (Нар. лекс.). Складанае слова: першая часткада прасл. kotib ’конь’, у паўн.-слав. гаворках яна замяняецца на каза‑ (параўн. гродз. казадрост белы# казарост жоўты): другая — да прасл. drbslb (ад дзеяслова ärtstati, drbščę) ’дызентэрыя’. Параўн. яшчэ ст.-польск. kozia drześć ’казялец, Ranunculus Candidus’ (SP, 5, 38), мар. kozi drisi, польск. kozidrzyst ’анемона’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)