блаславёны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад блаславіць.
2. у знач. прым. Тое, што і благаславенны. О, мне знаёмы гэтыя радасныя і блаславёныя хвіліны шчасця пачынаючага творцы! Ракітны. Хай загінуць сум і гора. Весяліся, не журыся, Блаславёная зямля! Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́йня, ‑і, Р мн. боень; ж.
1. Прадпрыемства, дзе забіваюць жывёлу на мяса. Частку кароў прыйшлося адправіць на бойню. Асіпенка.
2. Вайна з масавым знішчэннем людзей; разня. Звязаць бы ўсіх, хто прагне новай бойні. І выселіць, і як мага далей. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гусь, ‑і; Р мн. гусей; ж.
Буйная вадаплаўная птушка сямейства качыных з доўгай шыяй, свойская або дзікая. Гусі шэрыя крык узнялі Над ракой ля прыціхлай вярбы. Панчанка. Угары доўгім ланцугом ляцяць дзікія гусі. Гамолка.
•••
Як з гусі вада гл. вада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арэ́шына, ‑ы, ж.
1. Лісцевае дрэва сямейства бярозавых, на якім растуць плады, вядомыя пад назвай лясных арэхаў; ляшчына. Хусцінка белая мільгнулася і знікла Паміж арэшын. Панчанка. Тонкая арэшына сагнулася і зашастала па лісці. Бажко.
2. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва; матэрыял.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
барваве́ць, ‑вавее і барво́вець, ‑вовее; незак.
1. Чырванець, займацца чырванню. Там, за лесам, неспакойна барвавела неба. Лупсякоў. Макухаў твар барвавее, у вачах злосць. Асіпенка.
2. Вылучацца сваім барвовым колерам, віднецца. Ты бачыш? — Сягоння на ўсходзе Без ліку сцягі барвавеюць. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́сцеж, прысл.
На ўсю шыр, поўнасцю (адчыніць, расчыніць і пад.). Расчыняйце ўсе вароты Насцеж! Пажадайце на дарогу шчасця!.. Панчанка. [Маці:] — Сервант насцеж, шыфаньер насцеж, усе футаралы на падлозе, з крана вада б’е, на абрусе лужына, дзверы не зачынены, — цэлы пагром! Гарбук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несправядлі́васць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць несправядлівага. Несправядлівасць крыўды.
2. Несправядлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н.; несправядлівы ўчынак. Слухаў дзед Талаш і тросся ад злосці на паноў, на польскую ваеншчыну, на несправядлівасць. Колас. Як на планеце нашай многа Несправядлівасць, пакут. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падабрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Стаць, зрабіцца добрым, дабрэйшым. Хто кажа, што мы пастарэлі? Мы сталымі сталі, Мы проста душой падабрэлі. Панчанка. Суровыя падрыўнікі падабрэлі, усе неяк адразу настроіліся на лірычны лад. Ваданосаў. / у безас. ужыв. Палагаднела, падабрэла на душы. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падлю́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑люзе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Подлы чалавек, нягоднік. Суіснаваць я адмаўляюся З падлюгамі і кар’ерыстамі. Панчанка. // Ужываецца як лаянкавае слова. [Люба:] — Глядзі, як зайцы, [паліцаі] скачуць па кустах. Дажыліся, падлюгі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падужэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Разм. Стаць дужэйшым, набрацца сіл. Кубанец дастаў з прымацаванай да сядла скураной торбы кавалак хлеба і, падаючы Міхасю, сказаў: — На, браце, перакусі, адразу падужэеш. Машара. Пад савецкай горкаю цудоўнай Падужэў і вырас кожны з нас. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)