мнагаме́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваўся або працягваецца многа месяцаў; тэрмінам у некалькі месяцаў. Мнагамесячны крэдыт.

2. Разлічаны на многа месяцаў. Мнагамесячны запас паліва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

качарга́, -і́, ДМ -рзе́, мн. качэ́ргі іліч. 2, 3, 4) качаргі́, -чэ́ргаў, ж.

Тоўсты жалезны прут, сагнуты на канцы, для перамешвання паліва ў печы, выграбання попелу.

|| памянш. качарэ́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

|| прым. качарго́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запа́льванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. запальваць — запаліць.

2. Прыстасаванне, якім выклікаецца загаранне паліва ў рухавіках унутранага згарання. Уключыць запальванне. Праверыць сістэму запальвання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

метады́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць метадычнага; строгая паслядоўнасць. Васіль Малюк зноў адчыніў топку і з нейкай упартай метадычнасцю пачаў кідаць у яе ненажэрнае чэрава паліва. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шуро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. шураваць (у 1 знач.).

2. Доўгі металічны стрыжань для перамешвання паліва і ачысткі топкі ад шлаку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

танкII спец. танк, род. та́нка м.;

судово́й танк для горю́чего су́днавы танк для па́ліва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дро́вы, дроў, Д дро́вам і дрыва́м.

Распілаваныя і паколатыя дрэвы, якія ідуць на паліва.

Сухія д.

Калоць д.

Наламаць дроў (разм.) — нарабіць памылак, недарэчнасцей.

Хто ў лес, хто па дровы — нязладжана, уразброд.

|| ласк. дро́ўцы, -аў.

|| прым. дрывяны́, -а́я, -о́е.

Д. склад.

Дрывяная павець.

Дрывяное ацяпленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак.

1. што. Перамешваць у топцы палаючае паліва (спец.).

2. перан. Дзейнічаць, рабіць што-н. хутка, энергічна (разм.).

|| наз. шурава́нне, -я, н. і шуро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 знач.).

|| прым. шуро́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

газіфіка́цыя, ‑і, ж.

1. Ператварэнне цвёрдага ці вадкага паліва ў гаручы газ. Газіфікацыя вугалю.

2. Забеспячэнне прадпрыемстваў, кватэр і пад. газам для асвятлення і ацяплення. Газіфікацыя завода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эконо́мить несов., в разн. знач. экано́міць;

эконо́мить горю́чее экано́міць па́ліва;

эконо́мить на материа́лах экано́міць на матэрыя́лах;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)