права... 1,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «права 1», напрыклад: праваадносіны, правапарадак.
права... 2,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «правы 1», напрыклад: правабярэжны, правафланговы, праваапартуністычны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
...ком 1, ‑а, м.
Другая састаўная частка складанаскарочаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову «камітэт», напрыклад: мясцком, заўком.
...ком 2, ‑а, м.
Другая састаўная частка складанаскарочаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову «камісар», напрыклад: нарком, ваенком.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дваццаці...
Першая састаўная частка складаных слоў; абазначае: 1) які мае дваццаць адзінак таго, што паказана ў другой частцы; напрыклад: дваццацігранны; 2) які складаецца з дваццаці адзінак або мерай у дваццаць якіх‑н. адзінак, напрыклад: дваццаціпавярховы, дваццацітонны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
астра...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае слову «зорны», напрыклад: астрафізіка, астралогія.
[Ад грэч. astron — зорка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агіт...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае слову «агітацыйны», напрыклад: агітбрыгада, агітпункт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
катахрэ́за, ‑ы, ж.
Спалучэнне супярэчлівых, лагічна несумяшчальных паняццяў, напрыклад, чырвонае чарніла, жывы труп.
[Грэч. katáchrēsis — злоўжыванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сейсма...,
Першая частка складаных слоў, якая адпавядае словам «сейсмічны», «сейсмічна», напрыклад: сейсмаграфія, сейсмалагічны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэтра...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая надае значэнне «чатыры», напрыклад: тэтраэдр, тэтраметр.
[Грэч. tetra — чатыры.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
над... (а таксама над’..., нада...), прыстаўка.
I. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і вытворных ад іх слоў са значэннямі:
1. Павелічэнне, пашырэнне прадмета да пэўнай мяжы, нормы, напрыклад: надбудаваць, надтачыць, надставіць, надвязаць, надклеіць, надшыць.
2. Няпоўны ахоп прадмета дзеяннем, няпоўнае дзеянне, напрыклад: надкапаць, надпіць, надламаць, надпілаваць.
II. Ужываецца пры ўтварэнні назоўнікаў і прыметнікаў са значэннем больш высокага становішча, напрыклад: надброўе, надгартанны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяцідзесяці...,
Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) які мае пяцьдзесят адзінак таго, што названа ў другой частцы, напрыклад: пяцідзесяціклавішны; 2) які складаецца з пяцідзесяці адзінак або мерай у пяцьдзесят якіх‑н. адзінак, напрыклад: пяцідзесяцідзённы, пяцідзесяцікіламетровы, пяцідзесяцірублёвы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)