бало́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Парода маленькіх хатніх сабачак з доўгай шаўкавістай поўсцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бландзі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Светлавалосы мужчына.

|| ж. бландзі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бусля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Гняздо бусла.

На старых ліпах чарнелі буслянкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грэ́нкі, -нак, адз. грэ́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

Падсмажаныя лустачкі хлеба, звычайна белага.

Суп з грэнкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вегетарыя́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Прыхільнік вегетарыянства.

|| ж. вегетарыя́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вірава́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тое, што і чайнворд.

|| прым. вірава́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

астраўля́нін, -а, мн. -ля́не, -ля́н, м.

Жыхар вострава.

|| ж. астраўля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каламя́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Густая моцная льняная тканіна.

|| прым. каламя́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́менка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Печ у лазні без коміна, складзеная з камення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лічы́нка², -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (спец.).

Частка затвора вінтоўкі, якая замыкае канал ствала.