магналі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Будаўнічы матэрыял — вогнеўстойлівая маса з сумесі магнезіяльнага цэменту, драўняных апілак, азбеставых валокнаў і інш. напаўняльнікаў і фарбавальных рэчываў.

[Ад лац. magnesia — магнезія і грэч. líthos — камепь.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мязга́, ‑і, ж.

1. Мяккая частка дрэва паміж карой і драўнінай.

2. Маса, якая ўтвараецца пасля таўчэння, расцірання чаго‑н.; жамерыны. Бульбяная мязга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

друз, ‑у, м.

Маса з бітага камення, цэглы, шкла і пад. Цагляны друз. □ Дззз — жаласна зазвінела аконнае шкло і раптам сыпанулася звонкім друзам. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

макулату́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да макулатуры (у 1 знач.). Макулатурная маса.

2. перан. Які з’яўляецца макулатурай (у 2 знач.). Макулатурны твор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гутапе́рча, ‑ы, ж.

Пластычная маса, блізкая па сваіх уласцівасцях да каўчуку, якая атрымліваецца з зацвярдзелага соку некаторых трапічных раслін і скарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы.

[Англ. guttapercha з малайск.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тваро́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тварагу. Тварожная маса. // Прыгатаваны з тварагу. Тварожны пудынг. Тварожны сыр.

2. Звязаны з вырабам тварагу. Тварожны цэх малочнага завода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́стык 1, ‑у, м.

Тое, што і пластычная маса. Па трываласці некаторыя пластыкі не ўступаюць сталі. «Звязда».

пла́стык 2, ‑а, м.

Мастак, які займаецца пластыкай (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фле́гма, ‑ы, ж.

1. Уст. Слізь, макрота.

2. Незвычайны спакой, абыякавасць да ўсяго.

3. Разм. Флегматычны чалавек.

4. Спец. Густая маса, якая застаецца пасля фракцыйнай перагонкі вадкай сумесі.

[Ад грэч. phlegma — вадкасць, макрота.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пласты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пластыкі, уласцівы ёй. Пасля пластычнай гімнастыкі .. [актрыса] прымала халодны душ і садзілася за масаж твару. Рамановіч. «Кантакт» з мастацтвам у паэзіі Максіма Танка выяўляецца і... праз шматлікія асацыятыўныя масткі да краіны тэм і вобразаў пластычных мастацтваў. Рагойша.

2. Здольны пад высокім ціскам мяняць форму; не ломкі. Пластычныя матэрыялы.

3. Спец. Звязаны з перасадкай скуры. Пластычная хірургія. Пластычная аперацыя.

•••

Пластычная маса гл. маса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акія́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Усё воднае покрыва Зямлі або яго частка паміж мацерыкамі.

Паўночны Ледавіты а.

2. перан. Што-н. неабсяжнае, неабдымнае, нязмерная маса чаго-н.

Паветраны акіян — пра атмасферу, паветраную прастору.

|| прым. акія́нскі, -ая, -ае і (спец.) акіяні́чны, -ая, -ае.

Акіянскі флот.

Акіянічнае рыбалоўства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)