во́кладка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Цвёрдая, звычайна з кардону папка, у якую ўстаўлена кніга.

Каленкоравая в.

2. Папяровая абгортка кнігі, сшытка.

|| прым. во́кладачны, -ая, -ае.

В. кардон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тыражава́ць, -жу́ю, -жу́еш, -жу́е; -жу́й; -жава́ны; зак. і незак., што (спец.).

1. Устанавіць (устанаўліваць) тыраж кнігі, газеты і пад.

2. Рабіць неабходную колькасць копій (кінастужкі, пласцінкі і пад.).

|| наз. тыражава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адгарнуць усё, многае. Паадгортваць зямлю. Паадгортваць старонкі кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павылу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Вылупіць усё, многае. Павылупліваць лісты з кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адваро́т, -у, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Адагнуты і прыгладжаны край адзення ці абутку.

Пінжак з шырокімі адваротамі.

2. Адваротны бок чаго-н. (кнігі, паштоўкі і пад.).

Подпіс на адвароце здымка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабузава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што.

Разм. Папсаваць, патрапаць, запэцкаць усё, многае. Пабузаваць усе кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхо́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак., што.

Запісваць у прыход ​2. Прыходаваць грошы. Прыходаваць купленыя кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пісцо́вы, ‑ая, ‑ае.

Гіст. У якім былі перапісаны розныя аб’екты для абкладання падаткамі [пра помнікі дзелавой пісьменнасці 15–17 стст.]. Пісцовыя кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагарну́цца, ‑горнецца; зак.

Разм. Аказацца перагорнутым на другі бок (пра старонкі кнігі, лісты і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бібкале́ктар, ‑а, м.

Установа, якая атрымлівае і размяркоўвае паступіўшыя кнігі па падведамных арганізацыях; бібліятэчны калектар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)