пастухо́ўства, ‑а, н.

Занятак пастуха. Той першы год пастухоўства пакінуў аб сабе толькі два ўспаміны. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаспады́ньства, ‑а, н.

Разм. Дзейнасць, занятак гаспадыні. Беламу вясельнаму плаццю [Марыны] .. мала і замінаў фартух — сведчанне яе гаспадыньства. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карчма́рства, ‑а, н.

Трыманне карчмы; занятак карчмара. — Думаеце, выгадная рэч карчмарства? Вечна не даспіш, заўсёды на нагах. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

краве́цтва, ‑а, н.

Занятак краўца. — От і акуляры нашу па прычыне таго, што сапсаваў на кравецтве вочы. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаке́йства, ‑а, н.

1. Служба, занятак лакея.

2. перан. Неадабр. Угодлівасць, падхалімства, рабская пакорнасць.

3. зб. Разм. Лакеі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дылетанты́зм, ‑у, м.

Занятак, захапленне якой‑н. навукай, мастацтвам без дастатковай спецыяльнай падрыхтоўкі. // Павярхоўныя дылетанцкія адносіны да чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жанглёрства, ‑а, н.

Занятак жанглёра, уменне жангліраваць. // перан. Спрытнае, але адвольнае абыходжанне з фактамі, словамі і пад. Палітычнае жанглёрства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канакра́дства, ‑а, н.

Крадзеж коней; занятак канакрада. У Вепрах былі і Саўкавы прыяцелі, даўнейшыя хаўруснікі па часці канакрадства. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

культуры́зм, ‑у, м.

Сістэма фізічных практыкаванняў (пераважна сілавых), якія павінны садзейнічаць фарміраванню прыгожай фігуры і паставы; занятак такімі практыкаваннямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пі́сарства, ‑а, н.

Разм. Занятак, пасада пісара. У апошнім лісце жонка ўпрошвала кінуць пісарства і прыехаць на зямлю. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)