рака́дны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Паралельны лініі фронту. Ракадная дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перава́л, у, м.

1. гл. пераваліць.

2. мн. -ы, -аў. Найбольш нізкае месца ў горным хрыбце, даступнае для пераходу, дарога цераз такое месца.

Турысты прайшлі небяспечны п.

|| прым. перава́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

межыто́ка, ‑і, ДМ ‑тоны, ж.

Абл. Мокрая дарога паміж двума азёрамі ці балотамі; дарога, якая злучае два возеры ці балоты. Алесь перайшоў уброд межытоку і заглыбіўся ў лес. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднакале́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адну чыгуначную каляю. Аднакалейная дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аб’язны́, ‑ая, ‑ое.

Такі, па якім аб’язджаюць; кружны. Аб’язная дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крамяні́сты, ‑ая, ‑ае.

Усеяны каменнем; камяністы. Крамяністая дарога. Крамяністы бераг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павузе́ць, ‑ее; зак.

Стаць, зрабіцца вузейшым. Дарога нібы павузела. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

язджа́лы, ‑ая, ‑ае.

Такі, па якім многа ездзілі; біты. Язджалая дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грунтавы́ в разн. знач. грунтово́й;

а́я даро́га — грунтова́я дорога;

ы́я фа́рбы — грунтовы́е кра́ски

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

язджа́лы

1. е́зженый;

~лая даро́гае́зженая доро́га;

2. (приученный к езде) езжа́лый, ездово́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)