га́мма-спектро́метр тех., физ. га́ма-спектро́метр, -ра м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
га́ма¹, -ы, мн. -ы, гам, ж.
1. Паслядоўны рад музычных гукаў, які павышаецца або паніжаецца ў межах адной ці некалькіх акта́ў.
Мінорная г.
2. перан., чаго. Паслядоўны рад аднародных, але па-рознаму зменлівых якасцей, з’яў.
Г. фарбаў.
Г. гукаў.
|| прым. га́мавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
храматы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. У фізіцы — заснаваны на з’явах храматызму, звязаны з храматызмам (у 1 знач.). Храматычная аберацыя.
2. У музыцы — які атрымаўся ў выніку храматызму, заснаваны на храматызме (у 2 знач.). Храматычная гама. // Здольны перадаць паўтоны. Храматычныя гармонікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міно́рны муз., перен. мино́рный;
~ная га́ма — мино́рная га́мма;
м. настро́й — мино́рное настрое́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
храматы́чны физ., муз. хромати́ческий;
~ная абера́цыя — хромати́ческая аберра́ция;
~ная га́ма — хромати́ческая га́мма
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
міно́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мінору (у 1 знач.). Мінорны акорд. Мінорная гама. □ Наша тройка ціха павяла мінорны напеў папулярнай .. [у вайну] партызанскай песні. Пянкрат. І ў шчодрым музычным россыпу .. [Малышаў] улоўліваў толькі мінорныя адценні. Хадановіч.
2. перан. Разм. Сумны, журботны. Мінорны настрой. Мінорны тон верша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тана́льнасць, ‑і, ж.
Спец.
1. Дакладнае размяшчэнне гукаў ладу па вышыні. Танальнасць до мажор. // Гама, на якой пабудаваны музычны твор. Танальнасць песні.
2. Асноўны, пераважаючы колер, каларыт, спалучэнне таноў твора выяўленчага мастацтва (карціны, гравюры і пад.), якія садзейнічаюць стварэнню той або іншай эмацыянальнай настроенасці. Ксілаграфія вылучаецца мастацкай дасканаласцю разьбы, багатай танальнасцю. Шматаў.
3. перан. Асноўная эмацыянальная настроенасць літаратурнага твора, п’есы, вобраза і пад. Шырока распаўсюджаны фальклорны матыў [скаргі дзяўчыны-прыгажуні з народа] атрымаў у творчасці Тараса Шаўчэнкі асаблівую лірычную танальнасць, яркае паэтычнае выражэнне. Палітыка. Асноўным стылёвым сродкам, які падтрымлівае агульную высокую танальнасць твора, з’яўляецца шырокае выкарыстанне ў «Палтаве» [А. С. Пушкіна] архаічнай лексікі. Рагойша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)